Pain

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Pain
фота
Жанр

Індастрыял-метал
EBM
хеві-метал

Гады

з 1997 — па гэты час

Краіна

Flag of Sweden.svg Швецыя

Горад

Стакгольм

Мова песень

англійская

Лэйблы

Nuclear Blast
Stockholm Records
Metal Mind
Roadrunner Records

Склад

Петэр Тэктгрэн
Давід Волін
Мікаел Болін
Ёхан Гусгафвель

Сайт

http://www.painworldwide.com

Pain (бел. Боль) — шведскі музычны гурт, які грае ў стылі індастрыял-метал з элементамі электроннай музыкі і тэхна. Адзіным пастаянным удзельнікам гурта з'яўляецца Петэр Тэктгрэн, стваральнік мелодык дэз-метал гурта Hypocrisy.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт дэбютаваў на сцэне ў 1997 годзе, і з тых часоў выпусціў сем студыйных альбомаў і 2 DVD. Пачынаючы ад другога, усе альбомы Pain станавіліся вядучымі ў шведскіх чартах.

У 2008 калектыў падарожнічаў разам з фінскім рок-гуртам Nightwish. На працягу гэтага тура, вакаліст Петэр Тэктгрэн, ударнік Дэвід Волін і басіст Ёхан Гусгафвель падвергліся нападу з боку ўзброенай групы ў Лейпцыгу. Тэктрэну нанеслі 10 шнараў на твар, Волін атрымаў сатрасенне мозгу, а Гусгафвелю разбілі нос.

Pain далучыўся да Nightwish ў другой частцы тура ў падтрымку альбома Dark Passion Play разам з фінскім поп-рок гуртам Indica, пачынаючы ад першага канцэрта ў Лондане 11 сакавіка 2009 года. Таксама яны далучыліся да тура ў падтрымку альбома Imaginaerum, які пачаўся ў лістападзе 2012 года.

3 чэрвеня 2011 г. Pain выпусціў свой сёмы альбом You Only Live Twice на лэйбле Nuclear Blast.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Pain (1997)
  • Rebirth (2000)
  • Nothing Remains the Same (2002)
  • Dancing with the Dead (2005)
  • Psalms of Extinction (2007)
  • Cynic Paradise (2008)
  • You Only Live Twice (2011)

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • End of the Line (1999)
  • On and On (1999)
  • Shut Your Mouth (2002)
  • Eleanor Rigby (2002)
  • Same Old Song (2005)
  • Bye/Die (2005)
  • Nothing (2005)
  • Zombie Slam (2007)
  • Nailed to the Ground (2007)
  • I'm Going In (2008)
  • Follow Me (2008)
  • Dirty Woman (2011)

Кліпы[правіць | правіць зыходнік]

  • Have A Drink On Me
  • Bye/Die
  • End of the line
  • Just hate me
  • Nothing
  • On and on
  • Shut your mouth
  • Suicide machine
  • Zombie Slam
  • Follow Me
  • Monkey Business
  • Same old song
  • Dirty Woman
  • The Great Pretender
  • DVD [ред.]
  • Live Is Overrated (2005)
  • We Come In Peace (2012)

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Петэр Тэктгрэн (Peter Tägtgren) - вакал, гітара
  • Давід Волін (David Wallin) - ударныя
  • Мікаел Болін (Michael Bohlin) - гітара, бэк-вакал
  • Ёхан Гусгафвель (Johan Husgafvel) - бас-гітара, бэк-вакал

Канцэртныя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Маціяс Каміё (Mathias Kamijo) — гітара
  • Андрэа Одэндал (Andrea Odendahl) — гітара
  • Сарат (Інгве Ліл'ебэк) (Saroth (Yngve Liljebäck)) — бас-гітара
  • Ала Федыніч (Alla Fedynitch) — бас-гітара
  • Норг (Рэйдар Норгаген) (Horgh (Reidar Horghagen)) — ударныя
  • Давід Валін (David Wallin) — ударныя

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]