Pax Sinica

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Pax Sinica (лац.: «кітайскі мір») — неалагізм, які пазначае перыяд росту кітайскага палітычнага і эканамічнага ўплыву пачынаючы з канца XX стагоддзя (дзейнасць Дэн Сяапіна, дактрына мірнага ўздыму Кітая).

Рост значэння Кітая ў міжнародных адносінах («мяккая сіла») характарызуецца абвяшчэннем курсу на пераход ад долара да іншых рэзервовых валют (у прыватнасці, да юаня), пачаткам фармавання шматпалярнага свету, паўсюдным ростам цікавасці да кітайскай мовы, традыцый і да т.п. Выказваюцца здагадкі, што Pax Sinica у наш час прыходзіць на змену Pax Americana.

У гістарычным кантэксце па аналогіі з Pax Romana і Pax Mongolica тэрмін ужываецца да тых перыядаў развіцця кітайскай цывілізацыі (як, напрыклад, пры дынастыях Хань і Тан), калі кітайскі ўрад распаўсюджваў свой палітычны ўплыў на ўвесь кітайскі свет, падтрымліваючы яго ў стане адноснай стабільнасці і міру.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]