Perl

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Perl
Семантыка:

мультыпарадыгменая: імператыўная, аб'ектна-арыентаваная, функцыянальная

Тып выканання:

інтэрпрэтатар

З'явілася ў:

1987

Аўтар(ы):

Лары Уол

Пашырэнне файлаў:

.pl, .pm, .cgi

Рэліз:

5.16.0 (20 мая 2012)

Тыпізацыя дадзеных:

дынамічная

Зведала ўплыў:

Сі, AWK, Shell, Sed, Лісп

Паўплывала на:

Ruby, Python, PHP

Сайт:

perl.org

Perl — высокаўзроўневая інтэрпрэтаваная дынамічная мова праграмавання агульнага прызначэння, створаная Лары Уолам, лінгвістам па адукацыі. Назва мовы ўяўляе сабой абрэвіятуру, якая расшыфроўваецца як Practical Extraction and Report Language — «практычная мова для вымання даных і складання справаздач»[1]. Першапачаткова абрэвіятура складалася з пяці сімвалаў і ў такім выглядзе дакладна супадала з англійскім словам pearl («жамчужына»). Але затым стала вядома, што такая мова існуе (гл. PEARL (англ.)), і літару «a» прыбралі. Талісманам мовы Perl з'яўляецца вярблюд — не занадта прыгожая, але вельмі цягавітая жывёла, здольная выконваць цяжкую працу.

Асноўнай асаблівасцю мовы лічацца яе багатыя магчымасці для працы з тэкстам, у тым ліку праца з рэгулярнымі выразамі, убудаваныя ў сінтаксіс. Perl атрымаў у спадчыну шмат уласцівасцей ад моў Сі, AWK, скрыптавых моў камандных абалонак UNIX.

Perl таксама знакаміты велізарнай калекцыяй дадатковых модуляў CPAN, размешчанай па адрасе http://www.cpan.org.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Perl