Pink Floyd

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Pink Floyd
Пінк Флойд
фота
Удзельнікі гурта Pink Floyd. Злева зверху па стрэлцы гадзінніка: Уотэрс, Гілмар, Райт, Мэйсан
Жанры

Прагрэсіўны рок, Спэйс-рок, Псіхадэлічны рок

Гады

1965-1996, 2005 (рэюньён)

Краіна

{{Сцягафікацыя/Сцяг Англіі Англія | Сцягафікацыя/сцягафікацыя | variant = | памер = 25px }}

Горад

Лондан

Лэйблы

Harvest, Capitol, Columbia, EMI

Былыя
ўдзельнікі

Сід Барэт
Нік Мэйсан
Роджар Уотэрс
Рычард Райт
Дэвід Гілмар
Боб Клоўз

Pink Floyd — англійскі прагрэсіў-рок-гурт. Знакаміты філасофскімі тэкстамі песень, акустычнымі эксперыментамі, інавацыямі ў афармленні альбомаў і грандыёзнымі шоу. З'яўляецца адным з самых уплывовых і самых паспяховых гуртоў у гісторыі рок-музыкі. У 1996 годзе гурт быў уведзены ў залу славы рок-н-рола.

Гурт быў заснаваны ў 1965 годзе аднакурснікамі архітэктурнага факультэта лонданскага Палітэхнікума Рыджэнт Стрыт Рычардам Райтам (клавішы, вакал), Роджарам Уотэрсам (бас-гітара, вакал) і Нікам Мэйсанам (ударныя), а таксама іх сябрам з Кембрыджа Сідам Барэтам (вакал, гітара). Пад лідарствам Барэта гурт стаў вядомым у андэграўдным Лондане ў другой палове 60-х. Папулярнымі сталі сінглы "Arnold Layne" і "See Emily Play", поспеху дасягнуў і дэбютны альбом - The Piper at the Gates of Dawn (1967). Напрыканцы 1967 года да чацвёркі далучыўся гітарыст і вакаліст Дэвід Гілмар, які праз некаторы час замяніў Сіда Барэта, які з-за праблем са здароўем пакінуў гурт. Менавіта ў такім складзе - Уотэрс, Райт, Гілмар, Мэйсан - гурт прышоў да сусветнага прызнання і камерцыйнага поспеху.

Пасля сыходу Барэта лідарскія пазіцыі ў гурце перайшлі да басіста Уотэрса, які з кожным дыскам замацоўваў сваё лідарства. У 1979 годзе з гурта сыходзіць Райт, а ў 1985 - Уотэрс, але Гілмар і Мэйсан працягваюць працу. Праз некаторы час да іх вяртаецца і Райт, і ў такім складзе Pink Floyd запісваюць яшчэ два дыскі. У 1994 годзе гурт дае апошні тур, пасля чаго негалосна распадаецца. Адзінае аб'яднанне гурта ў класічным складзе адбылося ў 2005 годзе дзеля выступлення на канцэрце Live 8.

Дыскаграфія[правіць]

Былыя ўдзельнікі[правіць]