Piper methysticum

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Piper methysticum
Starr 040318-0058 Piper methysticum.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Piper methysticum G. Forst.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   18313
NCBI   130404
EOL   596615
GRIN   t:28587
IPNI   682202-1
TPL   kew-2569585
Самоанскія дзяўчыны робяць напой з Piper methysticum, 1909 г.

Piper methysticum — паўхмызняковая расліна сямейства перачных. Распаўсюджаная назва ў многіх мовах кава або кава-каватанг. kava літаральна «барада» або kava malohi «напой»[3]).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Piper methysticum паходзіць з Заходняй Акіяніі, адкуль шырока распаўсюдзілася дзякуючы чалавеку амаль па ўсіх астравах. Жыхары Акіяніі выкарыстоўвалі карані перца п'янлівага ў тым ліку для прыгатавання папулярнага напоя кавы (само слова паходзіць з Тонга або Маркізскіх астравоў — kava malohi «напой»). Еўрапейскія вучоныя ўпершыню далі навуковае апісанне і класіфікацыю ў 1777 г..

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Piper methysticum — паўхмызняковая расліна, якая ў дзікім выглядзе расце на камяністых глебах на вышыні 150—300 м над узроўнем мора. Дасягае ў вышыню 2 — 2,5 м, але пры спрыяльных тэмпературным рэжыме і вільготнасці можа дасягаць 6 м і ствараць шчыльны навес з лісця.

Карэнне дыяметрам ад 5 да 8 см. Пранікае ў глебу да 6 м. У старэйшых раслін утвараюцца шурпатыя каравыя нарасты, што асабліва шануюць спажыўцы.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцябло, лісце і асабліва карэнне расліны ўтрымоўваюць кавалактоны, якія маюць галюцынагенныя, седататыўныя і анестэтычныя ўласцівасці.

У Палінезіі, Мікранезіі і некаторых раёнах Меланезіі карэнне жавалі ці дралі, настойвалі ў вадзе і ўжывалі ў якасці напою, які меў назву кава. У большасці выпадкаў прыём кавы меў рытуальны характар, прычым яго ўжыванне абмяжоўвалася сацыяльна, узростава і гендэрна. У Меланезіі і Аўстраліі драныя карані таксама заварочвалі ў лісце і жавалі. Злоўжыванне кавай прыводзіла да хранічных парушэнняў функцый нырак, сыпы, лёгачнай гіпертэнзіі, макрацытозу эрэтрацытаў, лімфацытапеніі і паніжэння колькасці трамбацытаў.

У заходняй медыцыне выцяжка кавы выкарыстоўваецца ў вытворчасці медыцынскіх прэпаратаў і біялагічна актыўных дадаткаў да ежы і напояў.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Tongan dictionary

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]