З пляцоўкі Вікіпедыя.
Piptoporus betulinus — грыб-трутавік, базідыяміцэт сямейства Fomitopsidaceae.
Сінонімы:
- Agarico-pulpa pseudoagaricon Paulet 1793
- Agaricum conchatum Paulet 1812
- Boletus betulinus Bull. 1788
- Boletus suberosus Wulfen 1786, nom. illeg.
- Fomes betulinus (Bull.) Fr. 1890
- Placodes betulinus (Bull.) Quél. 1888
- Polyporus betulinus (Bull.) Fr. 1815
- Ungularia betulina (Bull.) Lázaro Ibiza 1916
- Ungulina betulina (Bull.) Pat. 1900
- Пладовыя целы аднагадовыя, без ножкі, 10-20 × 2-6 см, спачатку амаль шарападобнай, затым падковападобнай формы, шэра-карычневага колеру, з тоўстым краем.
- Гіменафор трубчасты. Поры круглявыя або вуглаватыя, спачатку белага, затым шэра-карычневага колеру. Трубачкі 1,5-5 мм даўжынёй.
- Мякаць белага колеру, з горкім густам і моцным грыбным пахам.
- Споры 5-7 × 1,5-2 мкм, бясколерныя, з гладкай паверхняй, неамілоідныя. Базідыі двух-або чатырохспоравыя. Цысціды адсутнічаюць.
- Грыб лічыцца неядомым з-за жорсткай мякаці.
Расце адзінкава ці групамі, на ствалах мёртвых бяроз.
Падобныя віды [правіць]
Хімічны склад [правіць]
З грыба была вынятая поліпарэнавая кіслата — біялагічна актыўнае рэчыва з ярка выяўленым супрацьзапаленчым дзеяннем, якое не саступае па сіле картызону[1].
- Jordan M. The Encyclopedia of Fungi of Britain and Europe — 2004. — С. 93. — 384 с. — ISBN 0711223785
Зноскі
- ↑ Шиврина А. Н., Низковская О. П. и др. Биосинтетическая деятельность высших грибов. Л., 1969