Чараўнік двухлісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Platanthera bifolia)
Чараўнік двухлісты

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Platanthera bifolia (L.) Rich. (1817)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  431291
EOL  1134451
IPNI  651671
TPL  kew-157039

Чараўнік двухлісты[3][4] (Platanthera bifolia) — від шматгадовых травяністых клубневых раслін з роду Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая назва роду, Platanthera, паходзіць ад гречаскіх слоў platis («шырокі») і antera («пылковы мяшок») і тлумачыцца асаблівасцю формы пыльніка прадстаўнікоў гэтага роду. Відавы эпітэт, bifolia (лац.: bi — «дву(х)…» і folius — «ліст»), тлумачыцца характэрнымі для раслін гэтага віду двума буйнымі прыкаранёвымі лістамі.

У сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы:

Чараўнік двухлісты. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Беларускія назвы: чараўнік двухлісты, чараўнік[5][6], прычар[7], зяполькі, каманішнік, любка[8].

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Чараўнік двухлісты — шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20-60 см з двума непадзеленымі каранёвымі клубнямі[4]. Некаторыя вырастаюць да 60 см. Кожны год вырастае новы замяняючы клубень. Тубероід яйкападобна патоўшчаны, адцягнены ў каранёвы канчатак.

Лісце: прыкаранёвыя — два, рэдка адзін ці тры лісты, размяшчаюцца амаль супратыўна, ля аснавання звужаныя ў хвосцік, які пераходзіць у похву, збліжаныя, тупыя даўгавата-зваротнаяйкападобныя, светла-зялёнага колеру, льсняныя, дасягаюць у даўжыню 8-22 см, у шырыню 3-6 см; сцябловыя — адзін-тры лісты, дробныя, сядзячыя, ланцэтныя.

Суквецце — рэдкі цыліндрычны колас, дасягае 20 см у даўжыню, складаецца з 8-40 кветак. Кветкі — з белымі, злёгку зялёнымі на канцах калякветнікамі; губа вузкая лінейная або ланцэтная, 12 мм даўжынёй, пры аснаванні без грудаў над сярэдняй жылкай; з паралельнымі пылавікамі 2 мм даўжынёй. Шпорац тонкі, злёгку выгнуты, на канцы завостраны, гарызантальны або накіраваны коса ўверх. Прыліпальцы круглявыя. Палінарый карацей 2,5 мм. Кветкі валодаюць моцным прыемным водарам (асабліва вечарам і ноччу або пры пахмурным надвор’і)[4]. Цвіце ў чэрвені — ліпені[4].

Плоданасіць у жніўні — верасні.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Шырока расце па ўсёй Еўропе, а таксама ў Малой Азіі і на Каўказе.

На тэрыторыі Расіі чараўнік двухлісты расце ў еўрапейскай частцы, Заходняй і Усходняй Сібіры па ўсёй лясной паласе.

У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі, але не шматліка[4].

Жыве ў светлых іглічных, лісцяных і змешаных лясах на палянах і ўзлесках[4].

Да глебаў непатрабавальны.

З-за масавага збору на букеты амаль цалкам знік паблізу буйных населеных пунктаў.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна са старажытных часоў ўжываецца ў народнай медыцыне[9]. Адвар каранёў ужываецца пры зубным болю, ліхаманцы, жаночых хваробах, гнайніках, пры атручваннях ядамі, захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, паносах, запаленні мачавога пузыра, нервовых знясіленнях, запаленчых агменях, ранах[4]. З клубняў робяць прэпарат салеп  (англ.)[4].

З расцёртых ў муку і звараных з мёдам высушаных клубняў на Усходзе рыхтуюць напой, які вельмі шануецца. На Каўказе клубні клалі ў супы, рабілі з іх жэле, размолвалі ў муку[9].

У ветэрынарыі можна выкарыстоўваць як ахінальнае пры страўнікава-кішачных захворваннях[9].

Паколькі расліна занесена ў спіс відаў, якія маюць патрэбу ў ахове, нарыхтоўка каранёў забароненая.

Вельмі дэкаратыўная, часта ў месцах натуральнага вырастання збіраецца на букеты, можа вырошчвацца як садовая расліна.

Чараўнік двухлісты: лісце, кветка, плады

Культываванне[правіць | правіць зыходнік]

Культывуецца лёгка. Чараўнік высаджваюць ў друзлую глебу, багаты перегной, у цені кустоў. Ён нядрэнна разрастаецца і кожнае лета радуе пяшчотнымі кветкамі і тонкім духмяным пахам.

Зацвітае на 11-м годзе; апыляецца начнымі матылькамі. Працягласць жыцця — да 27 гадоў. Сцыяфіт, да вільгаці не пераборлівы.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Занесена ў Чырвоную кнігу Украіны[10]. Ахоўваецца ў прыродных запаведніках, Карпацкім біясферным запаведніку  (укр.). Трэба ажыццяўляць кантроль за станам папуляцый.

Манеты[правіць | правіць зыходнік]

Чараўнік двухлісты на ўкраінскай манеце

У 1999 годзе Нацыянальны банк Украіны выпусціў дзве памятныя манеты  (укр.): наміналам 2 грыўні  (укр.) з нейзільберу і наміналам 10 грыўняў  (укр.) са срэбра з выявай чараўніка двухлістага на Рэверсе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 99. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е ё ж Любка двухлистная // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 99-101. — 592 с. — 120 000 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  9. а б в Лекарственные растения / Авторы-сост. И. Н. Пустырский, В. Н. Прохоров. — Мн.: Книжный дом, 2005. — 704 с. — (Большая книга советов). — ISBN 985-489-197-6. Архівавана 5 мая 2009.
  10. Червона книга України

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]