Porsche 912
Porsche 912 — гэта спартыўны аўтамабіль, выпускаўся кампаніяй Porsche з 1965 па 1969 год. Прыйшоў на змену мадэлі 356 як больш танная мадыфікацыя Porsche 911, прычым 912 першапачаткова выпускаўся ў большых вытворчых аб'ёмах.
За чатыры гады фірма Porsche выпусціла 30745 аўтамабіля гэтай мадэлі[1].
Змест |
Porsche 912 [правіць]
Перадумовай да распрацоўкі аўтамабіля паслужыла тое, што Porsche 911 каштаваў значна даражэй свайго папярэдніка — Porsche 356. Таму адразу ж пасля пачатку вытворчасці ў 1964 годзе мадэлі 911 з 6-цыліндравым апазітным маторам кампанія Porsche прымае рашэнне пачаць выпуск больш даступнага аўтамабіля.
5 красавіка 1965 года Porsche афіцыйна пачаў вытворчасць мадэлі 912 у кузаве купэ[2]. Пазней (восенню 1966 года) з'явілася мадыфікацыя Porsche 912 Targa са здымным дахам. У тым жа годзе Porsche 912 стаў 100-тысячным аўтамабілем выпушчаным кампаніяй Porsche.
Аўтамабіль пабудаваны на шасі з выкарыстаннем кузава ад 911, меў 4-цыліндравы рухавік ад 356. Акрамя гэтага ад мадэлі 356 у салоне былі ўсталяваны сядзенні і сістэмы абагравання і абдзімання.
Знешне аўтамабіль з 4-цыліндравым рухавіком не адрозніваўся ад старэйшай мадэлі з 6-ю цыліндрамі. Ад мадэлі 911 захаваліся таксама шасі і незалежная падвеска на амартызацыйных стойках спераду і дыяганальны рычаг падвескі ззаду.
Спачатку ў машыне 912 была 4-ступеністая скрынка перадач, але праз кароткі час пасля пачатку вытворчасці была прапанавана і 5-ступеністую скрынку. Нягледзячы на тое, што ён не валодаў дынамікай мадэлі з 6-цыліндравым рухавіком, яго максімальная хуткасць складала 192 км / г. Выкарыстанне рухавіка ад мадэлі 356 было не толькі эканамічна выгадна, але і вырашалася пытанне з памяншэннем вагі. У параўнанні з 6-цыліндравым рухавіком мадэлі 911 вага машыны з 4-цыліндравым рухавіком скараціўся на 130 кг і складала 935 кг.
Дзякуючы нізкай цане, продажы 912 перасягнулі 911 на працягу першых гадоў вытворчасці. Аднак, неўзабаве аўтамабіль паступова выцяснялі мадэллю 911, якая імкліва даганяла 912 па ліку продажаў да таго часу, пакуль не перавысіла гэты лік. Пасля абнаўлення лінейкі Porsche з даданнем больш магутнай 911S і менш дарагога 911T, кіраўніцтву кампаніі здалася залішняй мадэль 912 і ў 1969 годзе мадэль 912 была заменена на Porsche 914.
За пяць гадоў было выпушчана больш за 30 тыс. асобнікаў.
Porsche 912E [правіць]
Праз шэсць гадоў, у 1976 годзе, 912 адрадзілася ў Паўночнай Амерыцы пад індэксам 912E (завадскі індэкс 923) для часовай замены 914, у той час, як распрацоўка афіцыйнай замены — 924 — набліжалася да завяршэння. Мадэрнізаваная машына «912» павінна была падаграваць цікавасць амерыканцаў да прадукцыі фірмы да выхаду навінкі. Прапаноўваўся дадзены варыянт толькі для рынку ЗША.
912E меў рухавік Volkswagen з паветраным астуджэннем аб'ёмам 2,0 л, які раней ўсталёўваўся на 914/4.
Гэтая мадэль не была камерцыйна паспяховай і фактычна 912Е прынесла прадпрыемству больш выдаткаў, чым прыбыткаў. Няўдалае з'яўленне і невысокая магутнасць мадэлі 912Е прывялі да канчатковага спынення выпуску.
Усяго было выраблена 2099 аўтамабіляў «912Е»[3].
Тэхнічныя характарыстыкі [правіць]
| Porsche 912: | 912 (Coupé & Targa) | 912 E (Coupé) |
|---|---|---|
| Рухавік: | 4-цыліндравы, апазітны, чатырохтактны | |
| Аб'ём: | 1582 см³ | 1972 см³ |
| Дыяметр цыліндру x Ход поршню: | 82,5 x 74 мм | 94 x 71 мм |
| Магутнасць пры аб/хв: | 66 кВт (90 к.с.) пры 5800 | 66 кВт (90 к.с.) пры 4900 |
| Ступень сціску: | 9,3 : 1 | 7,6 : 1 |
| Астуджэнне: | Паветранае | |
| Скрынка перадач: | 4-ох ці 5-ступеністая | 5-ступеністая |
| Прывад: | Задні | |
| Кузаў: | Апорны, сталёвы — купэ ці тарга | |
| Памеры Д x Ш x В: | 4163 x 1610 x 1320 мм | 4291 x 1610 x 1320 мм |
| Колавая база: | 2211 мм | 2271 мм |
| Снараджаная маса: | 970 кг | 1050 кг |
| Максімальная хуткасць: | 185 км/г | 177 км/г |
| Паскарэнне 0 – 100 км/г: | 13,5 с | 13,5 с |
Аўтаспорт [правіць]
Хоць аўтамабіль ствараўся для вулічнай язды, ён таксама ўдзельнічаў у ралі. У 1967 годзе Porsche 912 пад кіраваннем незалежнага кіроўцы Сабіслава Засады(польск.) бел. Сабіслава Засады атрымаў перамогу ў «Еўрапейскім чэмпіянаце ралі» у класе Touring.
Зноскі
- ↑ http://cars.4sole.ru/126.html
- ↑ Porsche Service Bulletin, Subject: Introduction of Vehicle Type 912. Stuttgart-Zuffenhausen, Germany: Porsche AG. April 27, 1965.
- ↑ http://catalog.aw.by/porsche/912/
Гл. таксама [правіць]
|
Мадэльны шэраг Porsche AG с 1960 г.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1960-я | 1970-я | 1980-я | 1990-я | 2000-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | |
| F-клас | Panamera | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| S-клас | 912 | 924 | Boxster (Typ 986) | Boxster (Typ 987) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 356 | 914 | 944 | 968 | Cayman | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 911 | 911 / 930 | 911 (Typ 964) | 911 (Typ 993) | 911 (Typ 996) | 911 (Typ 997) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 928 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| 959 | 911 GT1 | Carrera GT | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Porsche 911 GT3 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Porsche 911 GT2 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| J-клас | Cayenne | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
