Portable Document Format
| Portable Document Format | |||
| Пашырэнне |
|
||
|---|---|---|---|
| MIME |
|
||
| Распрацаваны | |||
| Тып фармату | |||
PDF (абрэвіятура ад англ.: Portable Document Format, вымаўляецца пі-дзі-эф) — кроссплатформенн ы фармат электронных дакументаў, створаны фірмай Adobe Systems з выкарыстаннем шэрагу магчымасцей мовы PostScript. У першую чаргу прызначаны для прадстаўлення ў электронным выглядзе паліграфічнай прадукцыі, — значная колькасць сучаснага прафесійнага друкарскага абсталявання можа апрацоўваць PDF беспасярэдна. Для прагляду можна карыстацца афіцыйнай бясплатнай праграмай Acrobat Reader, а таксама праграмамі іншых распрацоўшчыкаў. Традыцыйным спосабам стварэння PDF-дакументаў з'яўляецца віртуальны прынтар, гэта значыць дакумент фактычна ствараецца ў сваёй спецыялізаванай праграме — графічным ці тэкставым рэдактары, САПР і г.д., а пасля экспартуецца ў PDF для распаўсюду ў электронным выглядзе, перадачы ў друкарню і да т.п.
PDF з'яўляецца адкрытым стандартам ISO 32000[1].
Фармат PDF дазваляе дадаваць неабходныя шрыфты (парадковы тэкст), вектарныя і растравыя выявы, формы і мультымедыя ўстаўкі. Падтрымлівае RGB, CMYK, некалькі тыпаў сціску растравай інфармацыі. Мае ўласныя тэхнічныя фарматы для паліграфіі: PDF/X-1, PDF/X-3. Уключае механізм электронных подпісаў для абароны і праверкі сапраўднасці дакументаў. Ёсць магчымасць імпартавання з большасці сучасных фарматаў тэкставых дакументаў, вектарных і растравых графічных фарматаў. У гэтым фармаце распаўсюджваецца вялікая колькасць спадарожнай дакументацыі.
Змест |
Пабочныя праграмы для работы з PDF[правіць]
Кросплатформенныя[правіць]
- OpenOffice.org — свабодны кросплатформенны офісны пакет з функцыяй экспарту ў PDF.
- pdfTeX — варыянт сістэмы камп'ютарнай шыхтоўлі TeX/LaTeX, які наўпрост стварае PDF-файлы.
- Ghostscript — свабодны праграмны інтэрпрэтатар мовы PostScript. Можа ўжывацца для стварэння, канвертавання і прагляду PDF-файлаў.
- Xpdf — свабодная праграма прагляду PDF-файлаў для X Window System. Ужываная як рухавік для шмат якіх іншых праграм прагляду.
Пад сістэмы Linux[правіць]
- Evince — свабодная праграма для прагляду PDF, PostScript і іншых падобных фарматаў; частка GNOME
- KPDF — праграма прагляду PDF-файлаў для KDE.
- XPDF — праграма прагляду PDF-файлов. Без прывязкі да бібліятэк QT і GTK.
Пад Microsoft Windows[правіць]
- Foxit Reader — умоўна-бясплатная праграма для прагляду PDF-файлаў. Памер праграмы 3,5 Мб, усталявання не патрабуе.
- Sumatra PDF — свабодная (GPLv2) праграма для прагляду PDF-файлаў.
- ABBYY PDF Transformer — shareware праграма для стварэння і пераўтварэння PDF-файлаў з любога офіснага прыкладання і пераўтварэнне PDF-файлаў у дакументы фарматаў, прыдатных для рэдагавання (Microsoft Word, RTF і інш.).
- PDFCreator — свабодная праграма для стварэння файлаў PDF. Можа ўжывацца з любым прыкладаннем Microsoft Windows, якое мае магчымасць друкавання дакументаў.
- STDU Viewer — свабодная праграма для прагляду файлаў PDF, DjVu, TIF. Памер праграмы 1.46 МБ. Стабільнейшая за прадукты FoxIt.
Рознае[правіць]
Глядзіце таксама[правіць]
Зноскі
Спасылкі[правіць]
- PDF Specifications, including the PDF Reference for PDF 1.7, PDF 1.6 (ISBN 0-321-30474-8), PDF 1.5, PDF 1.4 (ISBN 0-201-75839-3), PDF 1.3 (ISBN 0-201-61588-6)
- Adobe: PostScript vs. PDF - Official introductory comparison of PS, EPS vs. PDF.
- Adobe PDF 101: Quick overview of PDF
- Фармат PDF афіцыйна стаў стандартам ISO
- ISO 32000-1:2008 Document of the PDF Standard at the International Organization for Standardization (chargeable)
- ISO 19005-1:2005 Document of the PDF/A-1 Standard at the International Organization for Standardization (chargeable)
| Гэта пачатак артыкула пра праграмнае забеспячэнне. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Adobe Systems | |
|---|---|
| Кліенцкае ПЗ | Creative Suite · Technical Communication Suite · Acrobat · Acrobat Connect · Audition · Captivate · Digital Editions · Director · GoLive · PageMaker · Photoshop Lightroom · больш |
| Сервернае ПЗ | ColdFusion · LiveCycle · Flash Media Server · JRun · Premiere Express · Photoshop Express |
| Тэхналогіі | PostScript · PDF · FlashPaper · Authorware · Flash · Font Folio · DNG · Flex · AIR · BlazeDS |
| Сэрвісы | Adobe Solutions Network |
| Савет дырэктараў | Charles Geschke · John Warnock · Bruce Chizen · Shantanu Narayen |
| Набыццё іншых кампаній | Аб'яднанні і набыткі · Aldus · Macromedia · Scene7 |
| Медыякантэйнеры | |
|---|---|
| Відэа/аўдыё | |
| Аўдыё | |
| Графічныя фарматы (сціск) | |
| Растравыя | |
| Вектарныя | |
| Комплексныя | |