Pour le Mérite
| Ордэн «За заслугі» | |||
|
|
|||
| Арыгінальная назва |
Orden Pour le Mérite |
||
|---|---|---|---|
| Дэвіз |
Ehrenkreuz für Frontkämpfer |
||
| Краіна | |||
| Тып | |||
| Статус |
уручаецца толькі грамадзянская версія |
||
| Статыстыка | |||
| Дата заснавання | |||
Pour le Mérite (фр.: За заслугі) — ордэн, былы вышэйшай ваеннай узнагародай Прусіі да канца Першай сусветнай вайны. Неафіцыйна назваўся «Блакітны Макс» (ням.: Blauer Max).
Узнагарода была заснавана ў 1740 годзе прускім каралём Фрыдрыхам Вялікім, які даў яму французскую назву паколькі гэта была асноўная мова прускага двара таго часу. Першапачаткова «Pour le Mérite» узнагароджваліся як за ваенныя, так і грамадзянскія заслугі, але ў студзені 1810 года Фрыдрых Вільгельм III пастанавіў, што гэты ордэн можа ўручацца толькі ваенным.
У 1842 годзе Фрыдрых Вільгельм IV заснаваў грамадзянскую разнавіднасць ордэна: «За заслугі ў навуцы і мастацтве» (ням.: Pour le Mérite für Wissenschaften und Künste) у трох абласцях: гуманітарныя навукі, прыродазнаўчыя навукі і выяўленчае мастацтва. Адной з самых вядомых дзеячаў мастацтва, ганараваных гэтага ордэна, была Кетэ Кольвіц, у якой гэты ордэн быў пазней адабраны гітлераўцамі.
У 1915 годзе Эрвін Ромель, камандуючы падраздзяленнем горных егераў падчас першага наступу ў Шампані, захапіў важны ўмацаваны пункт праціўніка, вымусіўшы адступіць цэлую французскую брыгаду. Узнагародай за гэта стаў ваенны ордэн «Pour le Mérite».
У наш час ордэн уручаецца прэзідэнтам ФРГ толькі за грамадзянскія заслугі.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Орден «Pour Le Mérite», За заслуги…
- http://www.firstworldwar.com/atoz/pourlemerite.htm
- http://www.pourlemerite.org/
| Гэта пачатак артыкула пра ўзнагароды. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |