Сіфакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Propithecus)
Сіфакі

Propithecus diadedwardsi
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Propithecus Bennett, 1832

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  572795
NCBI  30600
EOL  42006
FW  143019

Сіфакі (Propithecus) — род прыматаў з сямейства індрыевых, распаўсюджаны толькі на востраве Мадагаскар.

Сіфакі — малпы сярэдняй велічыні, якія дасягаюць памераў ад 45 да 55 см і вагі ад чатырох да шасці кілаграм. Хвост сіфак такі ж доўгі як і тулава, што адрознівае іх ад індры. Поўсць доўгая і шаўкавістая, яе афарбоўка вар’іруецца ў залежнасці ад віду. Яна можа быць ад жаўтавата-белай да чорна-карычневай. Круглая пыса заўсёды чорная і без валасоў.