PubMed

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
PubMed
US-NLM-PubMed-Logo.svg
URL:

www.pubmed.gov

Камерцыйны:

не

Тып сайта:

база даных навуковай перыёдыкі

Рэгістрацыя:

па выбары

Мова(ы):

англійская

Цяперашні стан:

функцыянуе

PubMed — англамоўная тэкставая база дадзеных медыцынскіх і біялагічных публікацый, створаная Нацыянальным цэнтрам біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI) на аснове раздзела «біятэхналогія» Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША(англ.) бел. (NLM)[1]. З'яўляецца бясплатнай версіяй базы даных MEDLINE. Была ўпершыню прадстаўлена ў студзені 1996 года[2]. Даступная праз NCBI-Entrez(англ.) бел. — цэнтральную пошукавую сістэму, якая ўключае PubMed, PubChem і іншыя найважнейшыя медыцынскія базы даных.

PubMed дакументуе медыцынскія і біялагічныя артыкулы з адмысловай літаратуры, а таксама дае спасылкі на паўнатэкставыя артыкулы. PubMed складаецца з даных з наступных абласцей: медыцына, стаматалогія, ветэрынарыя, агульнае ахова здароўя, псіхалогія, біялогія, генетыка, біяхімія, цыталогія, біятэхналогія, біямедыцына і г.д. Дакументавана каля 3800 біямедыцынскіх выданняў. Штогод база даных PubMed павялічваецца на 500 000 дакументаў. Пошук адбываецца па прынцыпе Medical Subject Headings (MeSH).

Кожнаму артыкулу прысвойваецца ўнікальны ідэнтыфікацыйны нумар PMID (англ.: PubMed Identifier — ідэнтыфікатар PubMed)[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. McEntyre, J. & Lipman D. (2001): PubMed: bridging the information gap. In: CMAJ. Bd. 164, S. 1317—1319. PMID 11341144 PDF
  2. PubMed Celebrates its 10th Anniversary. Technical Bulletin. United States National Library of Medicine (2006-10-05). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 22 сакавіка 2011.
  3. PubMed Help. PMID [PMID]. National Center for Biotechnology Information. Праверана 23 ліпеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]