RTAI

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

RTAI (англ.: Real-Time Application Interface) - прыкладны інтэрфейс рэальнага часу, заснаваны на ядры Linux.

Строга кажучы, RTAI не з'яўляецца аперацыйнай сістэмай, як, напрыклад, QNX, але, заснаваны на ядры Linux, падаe магчымасць зрабіць яго цалкам выцясняльным. Linux мае недахоп падтрымкі рэальнага часу, і каб атрымаць адпаведныя паводзіны, трэба зрабіць змяненні ў крынічным кодзе Linux у апрацоўцы перарыванняў і палітыках планавання. Такім чынам атрымаецца сістэма рэальнага часу з нізкай затрымкай і высокай прадказальнасцю, але пры гэтым асяроддзе Linux будзе не рэальнага часу (доступ да TCP/IP, графічны дысплэй і ваконная сістэма, і г.д.).

RTAI прапаноўвае такія ж сэрвісы для ядра Linux, дадаючы магчымасці прамысловых АСРЧ. У асноўным, RTAI уяўляе сабой дыспетчар перарыванняў, які ловіць перарыванні з перыферыі і ў выпадку неабходнасці адпраўляе іх да Linux. Гэта не патрабуе глыбокай мадыфікацыя ядра - выкарыстоўваецца канцэпцыя HAL для атрымання інфармацыі ад Linux ды перахопу некаторых функцый. Такі падыход з'яўляецца прычынай простай адаптацыі ў ядры Linux, лёгкага партавання на розныя версіі ядраў - RTAI разглядае Linux як фонавую задачу, якая працуе, пакуль няма ніякай актыўнасці сярод задач рэальнага часу.

Прыкладны інтэрфейс рэальнага часу ў асноўным складаецца з 2 частак:

  • патч заснаваны на Adeos для ядра Linux, які забяспечвае ўзровень абстрагавання ад апаратных сродкаў;
  • шэраг сэрвісаў для палягчэння распрацоўкі прыкладанняў рэальнага часу.


Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

RTAI з'яўляецца універсітэцкім праектам, пачатым ў канцы 1990-х Паола Мантэгаза і яго камандай з дэпартамента аэракасмічнай тэхнікі (DIAPM) з політэхнічнага інстытута Мілана. Першапачаткова ён быў распрацаваны як варыянт RTLinux. У студзені 2003 года RTAI аб'яднаўся з праектам Xenomai, які таксама заснаваны на Linux ядры. Як і Linux, RTAI з'яўляецца свабодным праектам.

Падтрымліваюцца архітэктуры працэсараў[правіць | правіць зыходнік]

RTAI падтрымлівае шэраг архітэктур:

  • x86 (з альбо без FPU і TSC)
  • x86-64
  • PowerPC
  • ARM (StrongARM; ARM7: clps711x-family, Cirrus Logic EP7xxx, CS89712, PXA25x)
  • MIPS

RTAI забяспечвае вызначаны водгук на перарыванні, POSIX-сумяшчальных і родных RTAI задач рэальнага часу.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]