Rattus exulans

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Rattus exulans
Pacific rat.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Грызуны

Сямейства:

Мышыныя

Род:

Пацукі

Від:

Rattus exulans

Навуковая назва

Rattus exulans Titian Peale, 1848

'

Rattus exulans distribution.png

ITIS   180364
NCBI   34854

Rattus exulans, вядомы таксама як малы пацук [1], ціхаакіянскі пацук, палінезійскі пацук[2] — жывёла роду сысуноў сямейства мышыных.

Змест

Апісанне [правіць]

Rattus exulans адрозніваецца ад іншых пацукоў малымі памерамі. Мае карычневы мех, кароткія тонкія ногі, вялікія вушы. Старыя асобіны дасягаюць у даўжыню 15 см ад галавы да пачатку хваста і важаць да 80 г. Хвост не перавышае даўжыню цела і галавы, на кончыку пакрыты дробнымі лускавінкамі.

Rattus exulans усяедны. Вядзе пераважна начны вобраз жыцця. Будуе гняздо ля карэнняў дрэў, хмызнякоў, у скалах. Лёгка узбіраецца на дрэвы.

Распаўсюджанне [правіць]

Rattus exulans - трэці па распаўсюджанасці пацук пасля шэрага і чорнага. Жыве пераважна ў трапічных краінах Акіяніі і Паўднёва-Усходняй Азіі, аднак сустракаецца і на Новай Зеландыі, Японіі, заходнім узбярэжжы ЗША, дзе клімат умераны. Арэал уключае лугі, хмызнякі і лясы, аднак Rattus exulans патрабуе адэкватнага забеспячэння харчам і жыллём (асабліва ва ўмераных шыротах).

Паходзіць з Паўднёва-Усходняй Азіі. Шырокае распаўсюджанне звязана з рассяленнем чалавека. У астранезійскіх народаў было прынята паляванне на Rattus exulans і ўжыванне яго мяса ў ежу, таму пацукоў наўмысна завозілі на шматлікія астравы Ціхага акіяна. У нашы дні разглядаецца як шкоднік і вынішчаецца.

Зноскі

  1. Соколов В. Е. Пятиязычный словарь названий животных. Млекопитающие. Латинский, русский, английский, немецкий, французский. / под общей редакцией акад. В. Е. Соколова. — М.: Рус. яз., 1984. — С. 187
  2. Rattus exulans (mammal)

Спасылкі [правіць]