Рабінія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Robinia)
Рабінія

Белая акацыя.
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Robinia L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26184
NCBI  35937
EOL  28149
GRIN  g:10502
IPNI  23446

Рабі́нія[3][4] (Robinia) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лістападныя, часта калючыя, дрэвы або кусты. Лісце непарнаперыстаскладанае, аснова чаранка ўтварае покрыва, якое ахоўвае пазушныя пупышкі. Кветкі белыя, ружовыя, чырвоныя ў гронках. Плод — лінейна падоўжаны боб.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца каля 20 відаў. Пашыраны ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. Завезены ў Еўропу ў пачатку XVII стагоддзя. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана 4 віды: рабінія псеўдаакацыя, або белая акацыя (Robinia pseudoacacia), рабінія клейкая (Robinia viscosa), рабінія новамексіканская (Robinia neomexicana) і рабінія пышная (Robinia luxurians).

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Драўніна ў рабініі псеўдаакацыі шчыльная, трывалая з цёмна-жоўтым ядром і светлай абалонай; ідзе на выраб мэблі, добра паліруецца. Адна з лепшых меданосаў. Выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў, малаплодных і засоленых глеб, схілаў яроў і інш. Дэкаратыўныя расліны. Культывуюцца ў садах і парках.

Рабінія псеўдаакацыя парушае цыкл азоту ў глебе  (руск.) і псуе мясцовыя экасістэмы, за што занесеная ў чорны спіс у 41 краіне Еўропы[5]. З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн 2001.
  5. На субботниках сажают... опасные растения (руск.)
  6. Определен список наиболее опасных растений (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Робиния: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Robinia (англ.) // The Plant List