Runtu

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Здымак экрана Runtu Office
Здымак экрана Runtu Office
Runtu
Распрацоўшчык Супольнасць Runtu.org
Сямейства АС Linux
Заснавана на Ubuntu
Апошняя версія 10.04[1] — красавік 2011
Падтрымлівае платформы i386
Тып ядра Модульнае ядро Linux
Ліцэнзія GNU GPL і іншыя
Вэб-сайт runtu.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Runtu (вымаўляецца рунту) — дыстрыбуцыя (distribution) адкрытага праграмнага забеспячэння на аснове аперацыйнай сістэмы Linux. Створаны на базе дыстрыбуцыі Ubuntu і арыентаваны на прастату ўжывання і лакалізацыю на рускую, украінскую і беларускую мовы. Графік выпуску выданняў — не радзей аднаго разу на шэсць месяцаў, а практычна, выданні могуць выходзіць і часцей за адзін раз на квартал.

Першапачатная назва дыстрыбуцыі: «Ubuntu Full Power».

Камплектацыя і канфігурацыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным графічным асяроддзем дыстрыбуцыі Runtu з’яўляецца GNOME самага новага выдання. Камплектацыя праграмнага забеспячэння ўлічвае патрэбы як сервераў, так і рабочых станцый, і дазваляе сфарміраваць зручнае працоўнае асяроддзе з дапамогай толькі аднаго інсталяцыйнага CD.

Ад версіі 1.1, Runtu уключае спецыяльную зборку офіснага пакета OpenOffice.org Professional ад кампаніі Инфра-Ресурс, адаптаваную для Расіі.

Адрозненні камплектацыі і канфігурацыі выпуску Runtu 2.0 ад базавага Ubuntu 7.04:

  • Pidgin замяніў Gaim;
  • Sunbird;
  • Наяўнасць падтрымкі NTFS як праз mintDisk (для ўнутраных дыскаў), так і праз NTFS-Config (для вонкавых дыскаў);
  • падтрымка Gnome Templates у mintDesktop;
  • Sun Java 6 замяніла Sun Java 5;
  • інсталююцца Compiz, Beryl і Emerald;
  • новыя фонавыя малюнкі;
  • інтэграцыя Microsoft Windows (поўная падтрымка NTFS (чытанне і запіс), Migration Assistant);
  • эфекты 3D (Compiz і Beryl на AIGLX);
  • Google Earth, Picasa, Skype і іншае ПЗ.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]