Süddeutsche Zeitung

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Süddeutsche Zeitung Logo.svg
Зюддойче Цайтунг титульная страница.jpg

Выпуск за 10/11 снежня 2005 года.
Tып

Штодзённая газета, падпісная

Фармат

шырокафарматны


Выдавец

Зюддойчэр Ферлаг

Рэдактар

Ганс Вернер Кільц

Галоўны рэдактар

Kurt Kister

Заснавана

6 кастрычніка 1945

Палітычная прыналежнасць

цэнтрызм, сацыял-лібералізм

Мова

нямецкая

Галоўны офіс

Мюнхен

Тыраж

436 997 (на студзень 2011)


Сайт: sueddeutsche.de

«Süddeutsche Zeitung», «Зю́ддойчэ ца́йтунг» (SZ, ЗЦ; даслоўна — «Паўднёвагерманская газета») — найбуйнейшая штодзённая газета Германіі. Заснавана 16 кастрычніка 1945 года. Выдаецца ў Мюнхене выдавецтвам «Süddeutscher Verlag».

Газета пазіцыянуе сябе як «ліберальна-эканамічнае» выданне. Вялікая ўвага надаецца падзеям культурнага жыцця. Рубрыка, прысвечаная культуры, ідзе адразу пасля рубрыкі «Палітыка». Па панядзелках выходзіць дадатак з артыкуламі з «Нью-Ёрк Таймс» на англійскай мове, па пятніцах выходзіць часопіс «ЗЦ-Магацын» (ням.: SZ-Magazin), а па суботах — дадатак за тыдзень. У Мюнхене выходзіць дадатак-афіша «ЗЦ-Экстра».

Улетку 2005 года ЗЦ была прызнана нямецкімі журналістамі «вядучай газетай № 1» Германіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Газета ўпершыню выйшла ў суботу, 16 кастрычніка 1945 года. У той час газета каштавала 20 пфенігаў.

З прычыны крызісу друкарскіх выданняў у 2000 годзе фінансавае становішча ЗЦ пагоршылася. Газета была вымушана прадаць частку сваіх акцый. Шматлікія супрацоўнікі патрапілі пад скарачэнне.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]