S/2003 J 12

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

S/2003 J 12 — натуральны спадарожнік Юпітэра, самы маленькі з вядомых спадарожнікаў Сонечнай сістэмы.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў выяўлены 8 лютага 2003 года астраномамі з Гавайскага ўніверсітэта Скотам Шэпардам, Дэвідам Джуітам, Янгай Фернандэсам і Юджынам Магнаерам. Спадарожнік пакуль не атрымаў афіцыйнай назвы.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

S/2003 J 12 здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 17.833.000 км за 489,7 дзён. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,4920. Нахіл рэтраграднай арбіты да экліптыкі складае 151,140 °. Не належыць ні да адной групы спадарожнікаў, якія круцяцца вакол Юпітэра на падобных арбітах.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр S/2003 J 12 складае каля 1 км. Шчыльнасць ацэньваецца ў 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца верагодна з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,9 m.