SCART

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штэкер SCART

SCART (фр.: Syndicat des Constructeurs d'Appareils, Radiorecepteurs et Televiseurs — «Аб'яднанне вытворцаў радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў») — еўрапейскі стандарт для далучэння мультымедыйных прылад, такіх як тэлевізар, відэамагнітафон, DVD-прайгравальнік. Іншыя назвы: Peritel, еўрараздым, Euro-AV.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

SCART уніфікуе злучэнне разнастайных прылад, ён аб'ядноўвае ўсе патрэбныя сігналы ў адным шматкантактным штэкеры. У цяперашні час (пачатак 2014 года) прыкладна 2/3 тэлевізараў абсталяваны як мінімум адным раздымам SCART. Праз SCART магчыма перадача аналагавых і лічбавых каманд. Напрыклад, калі ўключыць відэамагнітафон, то аўтаматычна ўключыцца і тэлевізар. Пратакол кіравання відэатэхнікай CEC, які перадаецца праз раздым SCART, дазволіў спрасціць наладжванне рознай тэхнікі праз адзін пульт. Напрыклад, з пульта тэлевізара, можна запраграмаваць відэамагнітафон на запіс у патрэбны час перадачы са спадарожнікавага ці кабельнага лічбавага прыёмніка.

Стандарт не дазваляе далучыць штэкер памылкова. Невялікім абмежаваннем з'яўляецца тое, што патрэбна ўжыць фізічную сілу для злучэння ці адлучэння гнязда і штэкера.

Распрацоўка[правіць | правіць зыходнік]

Да з'яўлення стандарта SCART ужывалася вялікая колькасць разнастайных раздымаў, што часта ўскладняла злучэнне прылад, створаных разнастайнымі фірмамі. Адрозненні меліся як у фізічным выкананні раздымаў, так і ў спецыфікацыях сігналаў.

У 1978 годзе ў Францыі быў распрацаваны стандарт SCART. З 1981 году ў Францыі было забаронена прадаваць тэлевізары, не абсталяваныя раздымам SCART. Ужо з 1984 году SCART стаў стандартам у еўрапейскіх краінах.

Схема[правіць | правіць зыходнік]

Распіноўка SCART (гняздо)
Pin Прызначэнне Узровень (размах) сігналу Уваходнае (выходнае) супраціўленне Адпаведнасць колерам раздыма RCA, раздым
1 Выхад правага гукавага каналу 0.2~2В
(0.5В эф.)
<1кОм Зялёны
2 Уваход правага гукавага каналу 0.2~2В
(0.5В эф.)
>10кОм Чырвоны
3 Выхад левага гукавага каналу (ці мона) 0.2~2В
(0.5В эф.)
<1кОм Чорны
4 Агульная «зямля» для гукавых каналаў
5 «Зямля» для сіняга сігналу
6 Уваход левага гукавага каналу (ці мона) 0.2~2В
(0.5В эф.)
>10кОм Белы
7 Уваход сіняга сігналу B Размах 0.7В 75Ом
8 U перакл. AV-TV(16:9) 0~2В (лаг"0")→TV
9.5~12В (лаг"1")→AV
уваход: >10кОм
выхад: <1кОм
9 «Зямля» для зялёнага сігналу
10 Сінхрасігнал (Data 2)
11 Уваход зялёнага сігналу G Размах 0.7В 75Ом
12 Data2 I2C
13 «Зямля» для чырвонага сігналу / Агульны C-каналу S-Video
14 Data/Clock I2C, агульны
15 Уваход/выхад чырвонага сігнулу R / C-канал S-Video Размах 0.7В 75Ом
16 U перакл. TV-RGB (FastSwitch) 1~3В (лаг"1")→RGB
0~0.4В (лаг"0")→TV
75Ом
17 Video, агульны / Агульны Y-каналу S-Video
18 U перакл., агульны для кантакта 16
19 Выхад кампазітнага відэасігналу / Выхад Y-каналу S-Video Размах 0.7В 75Ом Сіні
20 Уваход кампазітнага відэасігналу / Уваход Y-каналу S-Video Размах 0.7В 75Ом Жоўты
21 Зазямленне корпусу


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]