SOS

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

SOS (СОС) — міжнародны сігнал бедства ў радыётэлеграфнай (з выкарыстаннем азбукі Морзэ) сувязі. Сігнал уяўляе сабой паслядоўнасць «тры кропкі — 3 працяжнікі — тры кропкі», якая перадаецца без паўзаў паміж літарамі (· · · — · · ·). Такім чынам, SOS — асобны знак азбукі Морзэ, прадстаўлены ў выглядзе паслядоўнасці літар толькі для выгоды запамінання. Такія сімвалы запісваюць з рысай-над літар: SOS. Насуперак распаўсюджанаму перакананню, SOS не з'яўляецца абрэвіятурай. Гэта проста выпадкова абраная паслядоўнасць, зручная для запамінання, якая лёгка распазнаецца на слых. Фразы, якія часта звязваюць з гэтым сігналам, такія як Save Our Ship (выратуйце наш карабель), або Save Our Souls, Save Our Spirits (ратуйце нашы душы), або Swim Or Sink (плывіце або патонем) з'явіліся пасля прыняцця сігналу. У галасавой сувязі сігнал «SOS» не ўжываецца, сігналам бедства служыць «Mayday».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).