Аксамітніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Satyridae)
Аксамітніцы

Maniola jurtina
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Satyrinae Boisduval, 1833

Трыбы[1]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  694122
NCBI  42282
EOL  2682821
FW  245008

Аксамі́тніцы, сатыры, вочкі (Satyrinae) — падсямейства дзённых матылёў.

Касмапаліты. У сусветнай фаўне каля 2000 відаў. У трапічных лясах Паўднёвай Амерыкі жывуць своеасаблівыя аксамітніцы калітэры. На Беларусі 21 від, найбольш пашыраны сенніца, малы лясны сатыр, матыль мяцёлчаты.

Матылі сярэдніх і буйных памераў. Крылы ў размаху да 10 см, часта шырокія, цёмнаафарбаваныя, з невялікімі вокападобнымі плямамі. Пярэднія ногі недаразвітыя. Вусені ўкрытыя кароткімі валаскамі або голыя, верацёнападобныя, развіваюцца пераважна на дзікарослых злаках і пальмах. Вусені, зрэдку кукалкі, яйцы зімуюць з развітым зародкам; даюць часцей адно пакаленне за год.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]