Scania

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Scania AB
Тып

Публічная кампанія

Лістынг на біржы

SSE: SCV (А-акцыі)
SSE: SCV (Б-акцыі)

Год заснавання

1891

Размяшчэнне

Flag of Sweden.svg Швецыя: Сёдэртэлье

Галіна

аўтамабільная прамысловасць

Прадукцыя

грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, марскія рухавікі

Абарот

78.17 млрд шведскіх крон (2010 год)

Аперацыйны прыбытак

12.75 млрд шведскіх крон (2010 год)

Чысты прыбытак

9.103 млрд шведскіх крон (2010 год)

Колькасць супрацоўнікаў

35,510 чалавек (2010 год)

Сайт

www.scania.com

Scania ABшведскі вытворца грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў і індустрыяльных і марскіх рухавікоў. Штаб-кватэра размяшчаецца ў горадзе Сёдэртэлье, Швецыя. Вытворчасць знаходзіцца ў Швецыі, Францыі, Галандыі, Аргенціне, Бразіліі, Польшчы і Расіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

11 снежня 1891 года, была ўтворана Vagnfabriks-Aktiebolaget I Södertelge — VABIS. Гэты дзень прынята адзначаць як дату заснавання кампаніі Scania[1][2].

У 1900 годзе у Мальмё была заснавана фабрыка Maskinfabriksaktiebolaget Scania («ТАА Машынабудаўнічы завод у Сконе") па вытворчасці ровараў. У хуткім часе Scania таксама пачынае вырабляць аўтамабілі і грузавікі. У 1901 годзе з'явіўся першы легкавы аўтамабіль Scania, а ў 1902 годзе — быў сабраны першы грузавы аўтамабіль.

У 1911 годзе адбылося зліццё Scania і Vabis. У сакавіку 1911 года шведскія заводы Vagnfabriks-Aktiebolaget з горада Сёдэртэлье і Scania Maskinfabriks AB з горада Мальмё аб'ядналіся ў акцыянернае таварыства AB Scania-Vabis са штаб-кватэрай у Мальмё.

У 1929 годзе кампанія спыніла выпуск легкавых аўтамабілей.

У 1969 годзе адбылося зліццё Scania-Vabis са шведскім вытворцаў авіятэхнікі і аўтамабіляў Saab, што прывяло да стварэння канцэрна Saab-Scania.

У 1995 Scania зноў стала незалежнай кампаніяй.

У 2006 годзе буйны пакет акцый Scania набывае вытворца цяжкіх грузавікоў — MAN SE, а ў 2008 канцэрн Volkswagen стаў асноўным уладальнікам Scania.

Уласнікі і кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшыя акцыянеры на кастрычнік 2011 года: Volkswagen AG (70,94%), MAN (17,37%).

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 Scania выпусціла 52567 грузавікоў і 5816 аўтобусаў. Выручка за гэты год склала $ 7,97, чысты прыбытак - $ 587 млн.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons