Shoot-Out 2012 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Shoot-Out 2012, снукер)


Shoot-Out 2012
Фота
Сезон 2011/2012
Тэрміны 27 — 29 студзеня 2012
Арэна Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы
Горад Блэкпул
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Bwin.Party Digital Entertainment
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £130,000
Прызавыя пераможцы £32,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Найджэл Бонд
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Бары Хокінс
Фіналіст Сцяг Шатландыі Грэм Дот
Лік 61:23
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 64
Колькасць матчаў 63
Колькасць фрэймаў 63
Колькасць соценных серый 2
Найвышэйшая серыя 135 (Марцін Гоўлд)
←2011Shoot-Out2013→
Снукерны сезон 2011/2012
←Мастэрс German Masters→

Shoot-Out 2012 (таксама вядомы як PartyPoker.com Shoot-Out 2012 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 27 па 29 студзеня 2012 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў трэцім розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія Bwin. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Леташні чэмпіён Найджэл Бонд саступіў ужо ў першым раўндзе леташняму фіналісту Роберту Мілкінсу (15:30). Пераможцам турніру стаў Бары Хокінс, які перайграў на сваім шляху да тытула Дзіна Цзюньхуэя (53:27), Фергала О'Браена (90:0), Стывена Магуайра (87:1), Марка Дэвіса ў чвэрцьфінале (77:12), Дэйва Харальда ў паўфінальным матчы (56:30) і Грэма Дота ў фінальным паядынку (61:23). Такім чынам, 32-гадовы англічанін выйграў свой трэці прафесійны тытул у кар'еры і першы з лютага 2010 года (пасля перамогі на пятым этапе Pro Challenge Series). На працягу спаборніцтва ўдзельнікі выканалі дзве соценныя серыі: Стывен Лі аформіў брэйк у 121 бал у другім раўндзе, а Мартын Гоўлд здзейсніў серыю ў 135 ачкоў у матчы трэцяга раўнда.

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Bwin. Яна забяспечыла прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Дасягненне Прызавыя
Агульны прызавы фонд
£130,000
Пераможца
£32,000
Фіналіст
£16,000
Паўфіналісты
£8,000
Чвэрцьфіналісты
£4,000
1/8 фіналу
£2,000
1/16 фіналу
£1,000
1/32 фіналу
£500
Вышэйшы брэйк
£2,000

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

На турніры Shoot-Out 2012 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Два снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Ніл Робертсан (4) і Роні О'Саліван (16).

Восем гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у трэці раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Стывен Хендры (20), Кен Доэрці (33), Найджэл Бонд (37), Стыў Дэвіс (44), Алан Мак-Манус (46), Тоні Дрэга (54), Бары Пінчэс (55) і Род Лоўлер (59). Джымі Уайт (47) і Джэймс Уатана (58) таксама былі уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняліся з турніру, не згуляўшы там ніводнага матча.

Дэбютантамі Shoot-Out у 2012 годзе сталі дзесяць гульцоў: Джэк Лісоўскі (39), Джэймі Джонс (41), Лян Вэньбо (42), Сяа Гадун (50), Марк Джойс (51), Бэн Вуластан (52), Майкл Уайт (57), Джэймс Уатана (58), Лю Чуан (60) і Лю Сун (61). Джэймс Уатана павінен быў дэбютаваць у 1990 годзе, але зняўся з турніру, а Лян Вэньбо быў уключаны ў сетку Shoot-Out 2011 года, аднак таксама не згуляў там ніводнага матча.

Сярод удзельнікаў розыгрышу 2012 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагаў толькі дзеючы чэмпіён Найджэл Бонд.

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2012 года стаў 54-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру было 49 гадоў, а Тоні Дрэгу і Найджэлу Бонду — па 46. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2012 стаў 20-гадовы Майкл Уайт. Джэку Лісоўскі і Энтані Мак-Гілу таксама было па 20 гадоў, а Лю Чуану — 21.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру
Р Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П 100+ ПГ (£)[у 1]
1 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 19.06.1983 2011 1/8 фіналу (2011) 1 3 2 1 66,7% 0 2000
2 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 21.03.1975 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
3 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 18.05.1975 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 0 1000
5 Сцяг Англіі Джад Трамп 20.08.1989 2011 1/4 фіналу (2011) 1 4 3 1 75% 0 4000
6 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10.08.1982 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
7 Сцяг Шатландыі Грэм Дот 12.05.1977 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 0 1000
8 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 13.03.1981 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
9 Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
10 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 22.02.1986 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
11 Сцяг Англіі Алістэр Картэр 25.07.1979 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 0 1000
12 Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 14.09.1981 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
13 Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 11.09.1977 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
14 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2011 1/8 фіналу (2011) 1 3 2 1 66,7% 0 2000
15 Сцяг Англіі Стывен Лі 12.10.1974 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 0 1000
17 Сцяг Англіі Марк Дэвіс 12.08.1972 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 0 1000
18 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
19 Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 13.12.1977 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 0 1000
20 Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 13.01.1969 1990 1/32 фіналу (2011) 2 2 0 2 0% 0 500
21 Сцяг Англіі Джэймі Коўп 12.09.1985 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
22 Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 22.09.1972 2011 1/2 фіналу (2011) 1 5 4 1 80% 0 8000
23 Сцяг Англіі Бары Хокінс 23.04.1979 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
24 Сцяг Ганконга Марка Фу 08.01.1978 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
25 Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 29.12.1971 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 0 1000
26 Сцяг Англіі Джо Пэры 13.08.1974 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 0 1000
27 Сцяг Англіі Том Форд 17.08.1983 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 0 1000
28 Сцяг Уэльса Раян Дэй 23.03.1980 2011 1/8 фіналу (2011) 1 3 2 1 66,7% 0 2000
29 Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 27.08.1970 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
30 Сцяг Англіі Марк Кінг 28.03.1974 2011 1/4 фіналу (2011) 1 4 3 1 75% 1 4000
31 Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен 08.03.1972 2011 1/8 фіналу (2011) 1 3 2 1 66,7% 0 2000
32 Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 26.03.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 1 3 2 1 66,7% 0 2000
33 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 17.09.1969 1990 1/8 фіналу (1990, 2011) 2 7 5 2 71,4% 0 2750
34 Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 29.06.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 1 3 2 1 66,7% 0 2000
35 Сцяг Англіі Майкл Холт 07.08.1978 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
36 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 12.11.1973 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
37 Сцяг Англіі Найджэл Бонд 15.11.1965 1990 Перамога (2011) 2 9 8 1 88,9% 0 32500
38 Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 06.03.1976 2011 Фінал (2011) 1 6 5 1 83,3% 0 16000
39 Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 25.06.1991 2012 0 0 0 0
40 Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 07.03.1985 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
41 Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 14.02.1988 2012 0 0 0 0
42 Сцяг Кітая Лян Вэньбо 05.03.1987 2012 1/32 фіналу (2011) 0 0 0 0
43 Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 22.08.1957 1990 1/16 фіналу (2011) 2 4 2 2 50% 0 1250
44 Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 16.09.1975 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
46 Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 21.01.1971 1990 1/2 фіналу (1990) 2 7 5 2 71,4% 0 3000
47 Сцяг Англіі Джымі Уайт 02.05.1962 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
48 Сцяг Англіі Майк Дан 20.11.1971 2011 1/4 фіналу (2011) 1 4 3 1 75% 0 4000
49 Сцяг Англіі Дэйв Харальд 09.12.1966 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
50 Сцяг Кітая Сяа Гадун 10.02.1989 2012 0 0 0 0
51 Сцяг Англіі Марк Джойс 11.08.1983 2012 0 0 0 0
52 Сцяг Англіі Бэн Вуластан 14.05.1987 2012 0 0 0 0
53 Сцяг Англіі Джымі Робертсан 03.05.1986 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
54 Сцяг Мальты Тоні Дрэга 22.09.1965 1990 1/16 фіналу (2011) 2 4 2 2 50% 0 1250
55 Сцяг Англіі Бары Пінчэс 13.07.1970 1990 1/32 фіналу (2011) 2 2 0 2 0% 0 500
56 Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 05.02.1991 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
57 Сцяг Уэльса Майкл Уайт 05.07.1991 2012 0 0 0 0
58 Сцяг Тайланда Джэймс Уатана 17.01.1970 2012 1/58 фіналу (1990) 0 0 0 0
59 Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 11.12.1969 2011 1/8 фіналу (2011) 1 3 2 1 66,7% 0 2000
60 Сцяг Кітая Лю Чуан 06.06.1990 2012 0 0 0 0
61 Сцяг Кітая Лю Сун 08.12.1983 2012 0 0 0 0
62 Сцяг Англіі Эдрыян Ганэл 24.08.1972 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 0 1000
63 Сцяг Англіі Эндзі Хікс 10.08.1973 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
66 Сцяг Англіі Ян Мак-Калах 28.07.1971 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
67 Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 14.12.1976 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 1 1000
68 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 29.08.1969 2011 1/32 фіналу (2011) 1 1 0 1 0% 0 500
69 Сцяг Англіі Род Лоўлер 27.07.1971 1990 1/16 фіналу (2011) 2 4 2 2 50% 0 1250
  1. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру

Ход турніру[правіць | правіць зыходнік]

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 6 лістапада 2011 года, на другі гульнявы дзень чэмпіянату свету сярод ветэранаў. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/32 фіналу)[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 30:15 Сцяг Англіі Найджэл Бонд Сцяг Мальты Тоні Дрэга 97:0 Сцяг Англіі Эндзі Хікс
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 72:0 Сцяг Англіі Стыў Дэвіс Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 27:53 Сцяг Англіі Бары Хокінс
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 43:20 Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл Сцяг Англіі Бэн Вуластан 45:52 Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн
Сцяг Шатландыі Грэм Дот 62:38 Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 122:3 Сцяг Кітая Лю Чуан
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 77:22 Сцяг Кітая Лю Сун Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 9:74 Сцяг Кітая Лян Вэньбо
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 62:16 Сцяг Англіі Джад Трамп Сцяг Англіі Шон Мёрфі 3:39 Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 36:27 Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 60:13 Сцяг Кітая Сяа Гадун
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 58:6 Сцяг Англіі Майкл Холт Сцяг Англіі Джэймі Коўп 22:81 Сцяг Англіі Ян Мак-Калах
Сцяг Англіі Алістэр Картэр 22:60 Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс Сцяг Англіі Марк Кінг 31:39 Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл
Сцяг Англіі Том Форд 50:44 Сцяг Англіі Джымі Робертсан Сцяг Ганконга Марка Фу 21:24 Сцяг Англіі Бары Пінчэс
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 104:1 Сцяг Англіі Джо Пэры Сцяг Англіі Дэйв Харальд 64:1 Сцяг Тайланда Джэймс Уатана
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 46:19 Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 66:0 Сцяг Англіі Род Лоўлер
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 62:46 Сцяг Англіі Пітэр Эбдан Сцяг Англіі Майк Дан 50:37 Сцяг Уэльса Майкл Уайт
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 71:14 Сцяг Англіі Джымі Уайт Сцяг Шатландыі Стывен Хендры 79:29 Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 78:16 Сцяг Англіі Марк Джойс Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 56:24 Сцяг Англіі Эдрыян Ганэл
Сцяг Англіі Стывен Лі 60:37 Сцяг Англіі Пітэр Лайнс Сцяг Уэльса Раян Дэй 73:23 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл

Другі раўнд (1/16 фіналу)[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 64:6 Сцяг Англіі Майк Дан Сцяг Англіі Дэйв Харальд 51:32 Сцяг Мальты Тоні Дрэга
Сцяг Уэльса Раян Дэй 81:0 Сцяг Англіі Ян Мак-Калах Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 8:78 Сцяг Уэльса Джэймі Джонс
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 31:22 Сцяг Англіі Марк Сэлбі Сцяг Уэльса Марк Уільямс 28:50 Сцяг Англіі Бары Пінчэс
Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 27:56 Сцяг Англіі Мартын Гоўлд Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 6:121 Сцяг Англіі Стывен Лі
Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен 0:90 Сцяг Англіі Бары Хокінс Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 69:30 Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Сцяг Шатландыі Грэм Дот 85:0 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці Сцяг Англіі Том Форд 63:39 Сцяг Англіі Мэцью Сэлт
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 58:1 Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн Сцяг Кітая Лян Вэньбо 54:0 Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 79:1 Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 34:67 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален

Трэці раўнд (1/8 фіналу)[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Уэльса Раян Дэй 23:39 Сцяг Англіі Дэйв Харальд Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 135:0 Сцяг Уэльса Джэймі Джонс
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 7:110 Сцяг Шатландыі Грэм Дот Сцяг Англіі Том Форд 42:0 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 1:87 Сцяг Англіі Бары Хокінс Сцяг Кітая Лян Вэньбо 41:43 Сцяг Англіі Бары Пінчэс
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 49:33 Сцяг Англіі Стывен Лі Сцяг Англіі Марк Дэвіс 34:6 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален

Чвэрцьфіналы[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 0:95 Сцяг Шатландыі Грэм Дот
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 12:77 Сцяг Англіі Бары Хокінс
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 17:45 Сцяг Англіі Дэйв Харальд
Сцяг Англіі Бары Пінчэс 1:82 Сцяг Англіі Том Форд

Паўфіналы[правіць | правіць зыходнік]

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Бары Хокінс 56:30 Сцяг Англіі Дэйв Харальд
Сцяг Англіі Том Форд 38:56 Сцяг Шатландыі Грэм Дот

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Фінал: Рэферы: Пол Кольер.
Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы, Блэкпул, Англія, 29 студзеня 2012.
Бары Хокінс
Сцяг Англіі Англія
61:23 Грэм Дот
Сцяг Шатландыі Шатландыя
46 Найвышэйшая серыя 15
0 Соценныя серыі 0
0 Серыі 50+ 0

Соценныя серыі[правіць | правіць зыходнік]

Гулец 100+ Усе соценныя серыі
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 1 135
Сцяг Англіі Стывен Лі 1 121
Увогуле 2 Вышэйшы брэйк: 135 (Мартын Гоўлд)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]