Смалёўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Silene)
Смалёўка

Смалёўка ляскаўка (Silene vulgaris)
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Silene L., 1753, Sp. Pl.:416 nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20040
NCBI  3573
EOL  37656
GRIN  g:11156
IPNI  6460-1

Смалёўка[3], Ляскаўка[4] (Silene) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Тыпавы від роду — Silene gallica L.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку паўкусты. Сцябло пераважна прамастойнае, вышынёй 20—80[3] см. Лісце простае, суцэльнае, супраціўнае. Кветкі белага, жаўтаватага, чырвонага, пурпуровага колеру, у рыхлай гронцы. Плод — каробачка.

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае больш за 400 відаў у паўночных і ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, у асноўным у Міжземнамор’і[5].

На тэрыторыі Беларусі род прадстаўлены 11 відамі[6], на тэрыторыі Расіі — прыкладна ста пяццюдзесяццю відамі, з іх у Заходняй Сібіры сустракаецца 22 віды і 15 — на Алтаі.

Многія аднагадовыя віды, напрыклад, смалёўка вільчатая (Silene dichotoma), засмечваюць пасевы, растуць на пустках і т. п. Шматгадовыя віды звычайна насяляюць на камяністых і пясчаных месцах, нярэдка ўтвараючы дзярніны. Смалёўка ляскаўка (Silene vulgaris), сустракаецца па сухіх лугах і схілах, у зарасніках хмызнякоў, на высечках, часам як пустазелле. смалёўка панікаючая (Silene nutans) расце ў светлых лясах, гаях, па лясных схілах. Silene acaulis — арктаальпійская падушкападобная расліна[7]. Карані светніка звычайнага (Silene chalcedonica) раней ужываліся замест мыла, адсюль яе іншыя назвы — татарскае мыла, панская фанабэрыя, cмалянка двухдомная (Silene dioica), народная назва шчаўкушкі, шчалкушкі, расце па хмызняках і ярах, cмалянка белая (Silene latifolia), народныя назвы панчошнік, светнік, трапляецца часта ў пасевах, каля жылля.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, меданосныя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 487 відаў[8]:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Смолёвка (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  6. База Растения Беларуси
  7. СМОЛКА ў Біялагічным энцыклапедычным слоўніку (Праверана 9 лістапада 2011)
  8. Silene (англ.). The Plant List. Version 1.1. (17 сакавіка 2013). Праверана 17 верасня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Смолёвка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)