Sisu Auto

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Sisu Auto
Тып osakeyhtiö[d]
Заснаванне 1931
Размяшчэнне  Фінляндыя: Раасепоры.
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя грузавы аўтамабіль
Сайт sisuauto.com/portal/fi/

Sisu Auto — фінскі вытворца грузавых аўтамабіляў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тор Неслінг, 1962 год.

Кампанія была заснавана 1 красавіка 1931 года. Дырэктарам кампаніі быў прызначаны Тор Несслінг.

S-321, 1932

У 1932 годзе былі вырабленыя першыя грузавікі Sisu мадэляў «S-321» і «S-322».

У 1944 годзе завод Sisu пераведзены з Хельсінкі ў Кар'яа.

Пасля Другой сусветнай вайны кампанія змяніла спецыялізацыю на вытворчасць транспартных сродкаў для ўнутранага рынку. Асноўныя кірункі -- вываз лесу, будаўніцтва, спецыялізаваная тэхніка, у меншай ступені гарадскія і міжгароднія перавозкі. Арыентацыя на працу ў суровых паўночных умовах з высокай нагрузкай вызначыла шэраг характарыстык машын, такіх як значная маса (з прычыны трывалай рамы з легіраванай сталі) і разнастайнасць колавых формул (ад 4x2 да 10x10) з выкарыстаннем уласных мастоў. Праз кампетэнтнасць і якасць Sisu-мастоў яны і цяпер шырока экспартуюцца.[1]

У чэрвені 1970 годзе Тор Неслінг абвясціў пра зыход з пасады генеральнага дырэктара Suomen Autoteollisuus, пасля амаль чатырох дзесяцігоддзяў працы[2]. Новы кіраўнік дырэктар Эрык Гілберг прызначаны ў лютым 1971 года[3].

У 1974 годзе акцыі Oy Suomen Autoteollisuus Ab пераходзяць у дзяржаўную ўласнасць.

У 1997 годзе было падпісана партнёрскае пагадненне з французскай кампаніяй Renault V.I.. Пагадненне ўключала набыццё кампанентаў, у тым ліку кабін, рухавікоў і восей, а таксама імпарт і продаж камерцыйных аўтамабіляў Renault у Фінляндыі. У 1997 годзе Partek набыла кантрольны пакет акцый у Sisu.

У ліпені 2010 года Suomen Autoteollisuus Oy пераходзіць ва ўласнасць Олафа Эленіуса і Ціма Кархонена.

Са снежня 2010 года Sisu супрацоўнічае з Daimler AG. Такім чынам, на цяперашніх мадэлях усталёўваюцца перадачы і рухавікі Mercedes-Benz Actros.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Sisu спецыялізуецца на вытворчасці цяжкіх грузавых аўтамабіляў.

Sisu Auto Trucks[правіць | правіць зыходнік]

Sisu Crane

Аўтамабілі бягучага мадэльнага шэрагу Sisu Polar выпукаюцца з колавымі формуламі 6х2, 6х4, 8х2, 8х4, 10х2 і 10х4 у розных выкананнях:

  • Sisu Crane — краны
  • Sisu Rock — самазвалы
  • Sisu Roll — аўтамабілі са зменнымі кузавамі
  • Sisu Timber — грузавікі для транспартавання бярвення
  • Sisu Works — камбінаваныя дарожныя машыны
  • Sisu Carrier — эвакуатары, аўтамабілі для перавозкі тэхнікі

Sisu Defence[правіць | правіць зыходнік]

Sisu E13TP 8×8
  • Sisu 4×4
  • Sisu 6×6
  • Sisu 8×8
  • Sisu 10×10


Зноскі

  1. Антон Михайлов. Грузавікі Sisu. Гісторыя. ATI.SU (7 чэрвеня 2021).
  2. Herranen, Timo. Biografiakeskus – Vuorineuvos Tor Nessling (1901–1971)(нявызн.). Helsinki, Finnland: Suomalaisen Kirjallisuuden Seura (5 верасня 2008).
  3. "Näin syntyi Sisu". Sisuviesti. Oy Suomen Autoteollisuus Ab (2): 4–11. 1981.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]