Spice Girls

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Spice Girls («Спайс Гёрлз») — англіскі жаночы поп-гурт, утвораны ў Лондане ў 1994 годзе.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Удзельніцы гурта: Вікторыя Адамс, Мелані Браўн, Эма Бантан, Мелані Чысхолм і Джэры Холіўэл. Дзяўчаты падпісалі кантракт з лэйблам Virgin Records і ў 1996 годзе выпусцілі свой першы сінгл — Wannabe.

Песня сем тыдняў прабыла на вяршыні брытанскага песеннага хіт-параду і стала штуршком да сусветнай папулярнасці гурта, да канца года заняўшы першыя месцы ў хіт-парадах яшчэ 21 краіны. Spice Girls выпусцілі 3 студыйных альбомы, прададзеныя па ўсім свеце сумарным тыражом больш за 75 мільёнаў копій.