split

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

split — каманда, якая капіруе файл, разбіваючы яго яго на асобныя файлы вызначанай даўжыні. У якасці аргументаў ёй патрэбна ўказаць імя крынічнага файла і прэфікс імён выніковых файлаў. Імёны выніковых файлаў будуць складацца з гэтага прэфікса і двух дадатковых літар аа, ab, ас і г. д. (без прабелаў і кропак паміж прэфіксам і літарамі). Калі прэфікс імёнаў файлаў не зададзены, то па змоўчванню ўжываецца х, так што выніковыя файлы будуць звацца хаа, xab і г. д.

Скласці атрыманыя фрагменты ў зыходны файл можна камандай cat

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

split [КЛЮЧ] [УВАХОД [ПРЭФІКС]] ПРЭФІКСab, …;
па змоўчванню памер часткі роўны 1000 радкоў, а ПРЭФІКС роўны «x». Калі ФАЙЛ не зададзены ці зададзены як «-», чытаецца стандартны увод.

Аргументы, абавязковыя для доўгіх ключоў, абавязковыя і для кароткіх:

-a, --suffix-length=Н
выкарыстоўваць суфіксы даўжыні Н (па змоўчванню 2)
-b, --bytes=КОЛЬКАСЦЬ
запісваць у кожны выходны файл зададзеную КОЛЬКАСЦЬ байтаў
-C, --line-bytes=КОЛЬКАСЦЬ
запісваць не больш зададзенай КОЛЬКАСЦі байтаў з радка
-d, --numeric-suffixes
ужываць лікавыя, а не літарныя суфіксы
-l, --lines=КОЛЬКАСЦЬ
запісваць у кожны выніковы файл зададзеную КОЛЬКАСЦЬ радкоў
--verbose
друкаваць паведамленні ў стандартны струмень памылак перад адчыненнем чарговага выходнага файла
--help
паказаць гэтую даведку і выйсці
--version
паказаць інфармацыю аб версіі і выйсці

Пры заданні колькасці байтаў можна ўжываць суфікс: b азначае 512b, k — 1kb, m — 1Mb.