Крачка малая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Sternula albifrons)
Малая крачка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sterna albifrons Pallas, 1764

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176899
NCBI  507597
EOL  1049714

Малая крачка, малая крычка (Sterna albifrons) — птушка атрада сеўцападобных сямейства крачкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Самая дробная з крачак, памерамі не большая за шпака, даўжыня цела каля 22 см, маса 40-50 г. Па афарбоўцы і абрысах цела падобная да крачкі рачной, але выглядае больш даўгадзюбай. Лоб белы, патыліца чорная, дзюба жоўта-аранжавая, канец яе чорны. Верх цела светла-шэры, хвост і цела знізу белыя, лапы жоўтыя. Колер дзюбы, дробныя памеры, хуткі, лёгкі палёт адрозніваюць птушку ад усіх іншых крачак. Маладым птушкам уласцівы шараватая «шапачка», стракатая спіна, бурая дзюба.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць амаль ва ўсіх частках свету, за выключэннем Паўднёвай Амерыкі. Ва ўсходняй Галарктыцы сустракаецца ад сярэдняй паласы Еўропы і Паўднёва-Заходняй Сібіры да Барнаула, Зайсана. На Беларусі паўночная мяжа гнездавання праходзіць прыкладна па шыраце Браслаўскіх азёр.

Селіцца на вялікіх і сярэдніх рэках, азёрах, вадасховішчах, рыбагадоўчых сажалках і вадаёмах ачышчальных збудаванняў там, дзе ёсць пясчаныя косы, галечныя і пясчаныя астравы з рэдкай сухалюбнай расліннасцю. Гняздуецца невялікімі калоніямі па 10-50 пар або асобнымі парамі ў складзе калоній іншых крачак.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Прылятае ў канцы траўня. Гнёзды — ямкі ў пяску без высцілкі. У кладцы 1-4, найчасцей 3 яйкі памерамі 31,5 x 23,6 мм шараватага колеру з дробнымі фіялетавымі і чорна-бурымі крапінкамі. Свежыя кладкі ў гнёздах у канцы траўня, наседжаныя — у першай дэкадзе чэрвеня. Лётны маладняк у пачатку жніўня. Корміцца дробнай рыбай на мелкаводдзі, пераважна акунькамі, плоткай, верхаводкай, джгірамі. Адлятае ў жніўні.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 

Від уключаны ў Дадатак I Дырэктывы ЕС па ахове рэдкіх птушак. Унесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]