Tennis for Two

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Tennis for Two
Распрацоўшчыкі Уільям Хігінботам, Роберт Дворжак
Дызайнер Уільям Хігінботам
Платформа АВМ / асцылограф
Рэліз 18 кастрычніка 1958
Жанр Аркада
Рэжым Шматкарыстальніцкая гульня
Кіраванне Paddle

Tennis for Two (бел.: тэніс для дваіх) — адна з першых камп'ютарных гульняў з графічным інтэрфейсам і першая шматкарыстальніцкая гульня. Была распрацавана ў 1958 годзе фізікам Уільямам Хігінботамам.

Увосень у Брукхейвенскай лабараторыі праходзілі дні адкрытых дзвярэй. Хігінботам, кіраўнік прыборабудаўнічага аддзела, ведаў, што наведвальнікаў складана зацікавіць фатаграфіямі і іншымі статычнымі экспанатамі. У яго ўзнікла ідэя стварыць электронную гульню. На экране асцылографа маляваліся ў вертыкальным разрэзе тэнісны корт з сеткай і мяч [1]. Два гульца пры дапамозе пульта з paddle перакідалі мяч праз сетку. Ні гульцы, ні ракеткі на экране не маляваліся.

Гульня была рэалізавана на АВМ. Хігінботам распрацаваў электронныя схемы для гульні; лабарант Роберт Дворжак праводзіў канчатковую зборку.

Лёс гульні[правіць | правіць зыходнік]

«Tennis for Two» была вельмі папулярным экспанатам, аднак Хігінботам у той час не зразумеў значнасць свайго вынаходства, і таму не паспрабаваў запатэнтаваць гульню. Нягледзячы на папулярнасць, гульня праіснавала меней двух гадоў. Пасля дзён адкрытых дзвярэй 1959 «Tennis for Two» была разабрана, а асцылограф і АВМ пушчаны на іншыя патрэбы лабараторыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

,