The Elder Scrolls V: Dragonborn

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
The Elder Scrolls V: Dragonborn

Dragonborn Cover Art.jpg

Распрацоўшчык Сцяг ЗША Bethesda Game Studios
Выдаўцы Сцяг ЗША Сцяг ЕС Bethesda Softworks
Сцяг Расіі -СофтКлаб
Лакалізатар Сцяг Расіі -СофтКлаб
Частка серыі The Elder Scrolls
Даты выпуску 4 снежня 2012 года (Xbox 360)
5 лютага 2013 года (PC)
12 лютага 2013 года (PS3)
Жанр Action RPG
Платформы Windows
Playstation 3
Xbox 360
Гульнявыя рухавічкі Creation Engine, Havok Physics
Рэжым гульні аднакарыстальніцкі
Носьбіт лічбавая дыстрыбуцыя (Steam)
Кіраванне Клавіятура і мыш, геймпад
Сайт Афіцыйны сайт

The Elder Scrolls V: Dragonborn (англ.: Старажытныя Скруткі 5: Драконанароджаны) — трэці глабальны дадатак да гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

Распрацоўка[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даных сайта gameinformer.com, гандлёвую марку «Dragonborn» Bethesda Softworks зарэгістравала яшчэ ў маі 2012 года. Інфармацыя пра новы DLC была таксама знойдзена ў апошнім патчы для Skyrim на PC, які прадугледжваў, што Dragonborn будзе ўключаць новую браню, магчымасць асядлаць драконаў (што было ўжо прадстаўлена Bethesda на GameJam з прэзентацыі DICE 2012) і новую вялікую лакацыю, дзе будуць адбывацца падзеі DLC — Солстхейм, востраў, які ўжо аднойчы выступаў у якасці месца дзеяння адона Bloodmoon для TES III: Morrowind.

2 лістапада Bethesda Softworks апублікаваў запіс у сваім твітэры пра тое, што афіцыйны трэйлер Dragonborn з'явіцца ў панядзелак 5 лістапада. Таксама студыя апублікавала першы прома-арт, тым самым канчаткова развеяўшы ўсе сумневы наконт распрацоўкі DLC.

Як і папярэднія дадаткі, паводле дагавора з Microsoft, Dragonborn стаў даступны ігракам з Xbox 360 4 снежня, версія для PC стала даступная 5 лютага 2013, версія для PS3 — 12 лютага 2013 года. Уся інфармацыя пра выхад была апублікавана ў афіцыйным блогу Bethesda Softworks.