The Sun

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
The Sun
Tып

штодзённая газета

Фармат

таблоід


Уладальнік

News International

Рэдактар

Дамінік Мохан

Заснавана

1963

Палітычная прыналежнасць

папулізм, правыя

Галоўны офіс

Уопінг, Лондан

Тыраж

2 806 746 (штодня)[1]


Сайт: thesun.co.uk

The Sun — брытанскі таблоід, заснаваны ў 1963 годзе. Тыраж газеты па стане на чэрвень 2011 года складае 2 806 746 асобнікаў. Выдаецца ў Вялікабрытаніі і Ірландыі. У сярэднім у дзень газету чытае каля 7,7 млн чалавек, з іх 56 % складаюць мужчыны і 44 % — жанчыны.[2] Належыць медыяхолдынгу News Corporation.

Утрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Газета The Sun шырока вядомая дзякуючы гісторыям пра жыццё зорак, у тым ліку скандальным і правакацыйным, а таксама пра індустрыю забаў (гісторыі і чуткі пра поп-музыку, тэлевізійныя серыялы і да т.п.).

На трэцяй старонцы газеты рэгулярна друкуецца фатаграфія дзяўчыны-мадэлі ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў топлес. Такі фармат трэцяй старонкі стаў традыцыйнай рысай газеты з 1970 года.

Газета надае вялікую ўвагу спартыўнай тэматыцы, асабліва футболу.

На другой старонцы газеты друкуюцца матэрыялы пра палітыку.

Інцыдэнты[правіць | правіць зыходнік]

11 лютага 2012 года брытанская паліцыя ў выніку праведзенай аперацыі «Эльведэн» арыштавала пецярых супрацоўнікаў газеты. Яны падазраюцца ў незаконных спосабах збору навін, у тым ліку шляхам хабараў і подкупу паліцэйскіх[3].

Зноскі

  1. ABCs: National daily newspaper circulation June 2011 (англ.) . guardian.co.uk (15.07.2011). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012.
  2. Newspaper Marketing Agency (англ.) . Nmauk.co.uk (04.11.2008). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2012.
  3. Лондан. Арыштаваны журналісты газеты The Sun

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]