The Wind That Shakes the Barley

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вецер, што гайдае верас
The Wind That Shakes the Barley
Жанр

драма

Рэжысёр

Кен Лоўч

Прадзюсар

Рэбека О'Браен

Аўтар
сцэнарыя

Пол Лаверці

У галоўных
ролях

Кіліян Мёрфі
Ліям Канінгем
Патрык Дэлані

Аператар

Бары Экрайд

Кампазітар

Джордж Фентан

Кінакампанія

BIM Distribuzione
Bord Scannan na hEireann
EMC Produktion
Element Films
Film Coop
Filmstiftung Nordrhein-Westfalen
Matador Pictures
Pathe Distribution
Regent Capital
Sixteen Films
TV3 Television Network Ireland
Tornasol Films
UK Film Council

Працягласць

127 хвіл.

Краіна

Сцяг Ірландыі Ірландыя
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Сцяг Германіі Германія
Сцяг Італіі Італія
Сцяг Іспаніі Іспанія
Сцяг Францыі Францыя

Год

2006

IMDb

ID 0460989

Вецер, які гайдае ячмень (англ.: The Wind That Shakes the Barley) — фільм брытанскага рэжысёра Кена Лоўча, зняты ў жанры ваенна-гістарычнай драмы. Прэм'ера фільма адбылася 18 мая 2006 ў Канах (Францыя), аднак сусветны пракат пачаўся толькі 23 чэрвеня.

У Беларусі пракат адбываўся пад расійскай назвай «Ветер, который качает вереск». Відаць, з гэтай прычыны і распаўсюджаны беларускі пераклад назвы фільму займеў тоеснае значэнне: «Вецер, які гайдае верас». Аднак, праз гэты гвалт над апошнім словам згубіўся і дадатковы сэнс назвы фільма, які можна патлумачыць зваротам да англійскага арыгінала. Справа ў тым, што ў англійскай мове існуе ўстойлівы выраз «to cry barley» (прасіць літасці ці замірэння), што якраз суадносіцца з асноўным матывам дадзенай стужкі. Да таго ж, гэтая назва адсылае да ірландскай народнай песні, якую ў фільме спявае бабуля галоўнай гераіні Wind That Shakes the Barley (song).

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Фільм прысвечаны падзеям 19201923 гадоў у Ірландыі: барацьбе ірландцаў за незалежнасць сваёй краіны ад англійскіх каланізатараў і Грамадзянскай вайне, якая распачалася на востраве неўзабаве па здабыцці часткай края абмежаванага суверэнітэту.

У цэнтры сюжэту — гісторыя двух братоў О'Донаванаў, дачыненні якіх прайшлі няпросты шлях ад іх супольнай барацьбы на адным баку да ўзаемнай варожасці. Дэм'ен О'Донаван меркаваў распачаць прыбытковую кар'еру ўрача ў лонданскім шпіталі і нават не думаў пра змаганне супраць англічан, бо цвёрда разлічыў, што ваенная магутнасць Брытанскай імперыі не пакідае партызанам аніякіх шанцаў на паспяховы зыход барацьбы. Аднак, нічым не вытлумачальная жорсткасць англійскіх наймітаў у дачыненні да простых ірландцаў, якую Дэм'ен бачыў на свае вочы, прымусіла яго застацца ў краіне і далучыцца да паўстанцаў. Апошняй кропляй у чару нянавісці стала збіццё жаўнерамі машыніста (Лаям Канінгэм) і кандуктара цягніка, што адмовіліся перавозіць войскі на забарону свайго прафсаюзу.

З цягам часу лякальная барацьба маленькіх ваенізаваных груповак прывяла да падпісання Англійска-Ірландскай дамовы 1921 г. Аднак статус дамініёну, якім была «ўганараваная» Рэспубліка, не адпавядаў надзеям большасці простых ірландцаў, бо не вырашаў старую праблему эканамічнай залежнасці іх радзімы ад Брытаніі ды не гарантаваў сацыяльную роўнасць усіх класаў насельніцтва. Тэды О'Донаван, былы правадыр паўстанцаў, сыходзіць з былых радыкальных пазіцый ды паступае на службу Ірландскай вольнай дзяржаве, яго брат працягвае барацьбу за сапраўдную незалежнасць у шэрагах ІРА

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна» Шаблон:Фільмы Кена Лоўча

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.