Torre YPF

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Torre YPF

Torre YPF (Torre Repsol YPF) — небаскроб у раёне Пуэрта-Мадэра, у Буэнас-Айрэсе, Аргенціна. Штаб-кватэра аргенцінскай нафтавай кампаніі YPF. Пабудаваны ў канцы 2008 года.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Гэта трэці будынак, спраектаваны архітэктарам Сезарам Пелі ў Буэнас-Айрэсе, пасля будаўніцтва будынкаў: BankBoston і Edificio República.

Верхняя частка будынка пабудавана з шклапластыка. Гэты матэрыял з'яўляецца правадніком для электрамагнітных сістэм сувязі, устаноўленых на вежы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]