Translations

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Translations (Пераклады)
Translations
Афіша/постар/сцэна
«Translations» у Купалаўскім
Жанр трагікамедыя
Аўтар Браян Фрыл
Дырыжор Браян Фрыл
Краіна

Translations — гэта трохактавая п'еса ірландскага драматурга Браяна Фрыла, напісаная ў 1980 годзе. Яна апісвае падзеі ў выдуманым паселішчы Бэллібег  (англ.) у ірландскім графстве Графства Данегол  (руск.) у 19 стагоддзі. Фрыл казаў, што Translations з'яўляецца «п'есай пра мову і толькі пра мову», але яна падымае шырокае кола пытанняў, прасціраецца ад мовы і камунікацыі ў ірландскай гісторыі да культурнага імперыялізму наогул. Фрыл моцна рэагуе на палітычныя і пытанні мовы ў сучаснай Паўночнай Ірландыі. Ён сказаў, што яго п'есы «павінны былі быць напісаныя на ірландскай», але, нягледзячы на гэта, ён стварыў славеснае дзеянне на англійскай мове, што ажыўляе п'есу і дапамагае сфакусіравацца на палітычных пытаннях[1].

Бэйлі Бег (ірл.: Baile Beag — маленькі горад) з'яўляецца выдуманай вёскі, створанай Фрылам, як месца дзеяння некалькіх яго п'ес[2], але ў Ірландыі існуе некалькі рэальных вёсак з падобнай назвай.

Пастаноўкі і публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Translations была ўпершыню прадстаўлена ў Гільдхоле (англ.: Guildhall) у Дэры, Паўночная Ірландыя 23 верасня 1980 года. Пастаноўкай займалася кампанія Field Day Theatre Company  (англ.), заснаваная Фрылам і Стывенам Ры  (руск.). У спектаклі прымалі ўдзел наступныя акцёры:[3]

П’еса была пастаўлена ў Нью-Ёрку ў 1981 Манхэтэнскім тэатральным клубам  (англ.). Праз кароткі час адбылася пастаноўка на Брадвеі з Браянам Дэнехі  (руск.) ў галоўнай ролі. У 2006—2007, Манхэтэнскі тэатральны клуб вярнуў пастаноўку на сцэну Тэатра Макартэра  (руск.) ў Прынстане, Нью-Джэрсі і ў Тэатры Фрыдмана  (англ.) ў Нью-Ёрку[4].

П’еса была апублікавана ў 1981 брытанскім выдавецтвам Faber and Faber  (англ.), якое перавыдае яе і зараз. Правы на выдавецтва і пастаноўку п’есы ў ЗША належаць Samuel French, Inc.  (англ.). У Брытаніі п’еса таксама карыстаецца папулярнасцю.

П’еса была перакладзеная на валійскую Эланам Клосам Стывенсам  (англ.). Валійская версія наведала шэраг месцаў ва Уэльсе і была ўпершыню апублікавана выдавецкай кампаніяй Gwasg Carreg Gwalch  (англ.), пад валійскай назвай Torri Gair у 1982 годзе. Пераклад таксама быў адаптаваны для радыё.

Беларускі пераклад[правіць | правіць зыходнік]

Сцэна спектаклю

На беларускай мове п’еса пастаўлена Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы ў перакладзе М. Паўловіча (рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін, мастак-сцэнограф Пётр Окунеў, мастак па касцюмах Вольга Шаішмелашвілі, кампазітар Андрэй Зубрыч, балетмайстар Алена Козіч, навуковы кансультант Алесь Жлутка). Прэм’ера адбылася 23 снежня 2009 года.

Беларуская версія мае толькі дзве дзеі.

Ролі выконваюць:

Зноскі

  1. Agnew, Paddy (снежань 1980). "Talking to Ourselves: interview with Brian Friel". Magill. Дублін: 59. {{cite journal}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) (англ.)
  2. Sternlicht, Sanford V. (2005). Masterpieces of modern British and Irish drama. Westport, Conn: Greenwood Press. p. 93. ISBN 0-313-33323-8. (англ.)
  3. Friel, Brian (1981). Translations. London: Faber and Faber.
  4. Gluck, Victor. «Translations» Архівавана 6 студзеня 2009. Review at Theaterscene.net, 29 студзеня 2007.