Transmission

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Transmission
Transmission icon.png
Transmission 1.70.png
Transmission версіі 2.22 у Mac OS X
Тып

файлаабменныя сеткі

Аўтар

The Transmission Project

Распрацоўшчыкі

суполка

Напісана на

C, Objective-C

Аперацыйная сістэма

Windows (порт Transmission-Qt), Linux, Mac OS X і інш. UNIX-падобныя

Мова інтэрфейсу

беларуская і яшчэ 77 моў

Першы выпуск

верасень 2005[1]

Апошняя версія

2.82 (8 жніўня 2013[1])

Стан

актыўны

Ліцэнзія

GNU GPL, часткова пад MIT

Сайт

www.transmissionbt.com

Transmission — просты і вольны BitTorrent-кліент.

Transmission — вольны, большай часткай пад ліцэнзіяй GNU GPL з дробнымі фрагментамі пад ліцэнзіяй MIT.

Transmission магчыма запусціць на Mac OS X (інтэрфейс Cocoa), іншых Unix-падобных аперацыйных сістэмах (інтэрфейс GTK+ і Qt (з версіі 1.60 на бэта стадыі), а таксама на BeOS/ Zeta (родны (native) інтэрфейс). У дадатак да аконных інтэрфейсаў Transmission мае магчымасць кіравання праз камандны радок і вэб-браўзер.

Transmission, у адрозненні ад шматлікіх іншых BitTorrent кліентаў, ужывае даволі мала сістэмных рэсурсаў. Праект нацэлены на стварэнне кліента з карыснай функцыянальнасцю, без празмернасцяў. З гэтай прычыны Transmission мае меней функцый, чым іншыя кліенты. Захаванне інтэрфейсу простым і інтуітыўным на ўсіх платформах з'яўляецца галоўнай мэтай дызайну.

Transmission уключаны ў склад некаторых аперацыйных сістэм, як Debian GNU/Linux (пачынаючы з версіі 4.0 «Etch») і Ubuntu (пачынаючы з 8.04 «Hardy Heron» 2008 года), а таксама ў дыстрыбутыў Fedora 9 («Sulphur»).

Асноўныя магчымасці[правіць | правіць зыходнік]

Усе платформы[правіць | правіць зыходнік]

  • Стварэнне Torrent-файлаў
  • Выбарачная загрузка і выдача прыярытэтаў файлам
  • Блок-спіс
  • Шыфраванне злучэнняў паміж пірамі
  • Абмен пірамі (сумяшчальны з BitTorrent, Vuze і μTorrent)
  • Падтрымка UPnP і NAT-PMP
  • Опцыі DHT і PEX
  • Хуткае прыпыненне загрузкі з кэшаваннем піраў
  • Забарона піраў, якія дасылаюць занадта шмат кепскіх даных
  • Адзін порт праслухоўвання для ўсіх торэнтаў
  • Magnet
  • Падтрымка IPv6

Адметнасці для Mac OS X[правіць | правіць зыходнік]

  • Загрузка і раздача чэргаў
  • Просты планіроўшчык
  • Наладкі для сартоўкі/фільтрацыі
  • Наладкі аўтараздачы
  • Абвяшчэнні Dock і Growl
  • Наладжвальная панэль інструментаў
  • Палепшаны індыкатар прагрэсу
  • Аўтаматычнае абнаўленне з дапамогай Sparkle
  • Універсальныя бінарныя файлы
  • 64-бітная сумяшчальнасць (10.6 Snow Leopard)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons