UMTS

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

UMTS (англ.: Universal Mobile Telecommunications System — Універсальная Мабільная Тэлекамунікацыйная Сістэма) — тэхналогія сотавай сувязі, распрацавана Еўрапейскім Інстытутам Стандартаў Тэлекамунікацый (ETSI) для ўкаранення 3G у Еўропе. У якасці спосабу перадачы даных праз паветраную прастору выкарыстоўваецца тэхналогія W-CDMA, стандартызаваная ў адпаведнасці з праектам 3GPP - адказ еўрапейскіх навукоўцаў і вытворцаў на патрабаванне IMT-2000, апублікаванае Міжнародным саюзам электрасувязі як набор мінімальных крытэрыяў сеткі сотавай сувязі трэцяга пакалення.

З мэтай адрознення ад канкуруючых рашэнняў UMTS таксама часта завуць 3GSM з мэтай падкрэсліць прыналежнасць тэхналогіі да сетак 3G і яго пераемнасць у распрацоўках з сеткамі стандарту GSM.

Магчымасці[правіць | правіць зыходнік]

UMTS, выкарыстоўваючы распрацоўкі W-CDMA, дазваляе падтрымліваць хуткасць перадачы інфармацыі на тэарэтычным узроўні да 21 Мбіт/с (пры выкарыстанні HSPA+). У наш час самымі высокімі хуткасцямі лічацца 384 Кбіт/с для мабільных станцый тэхналогіі R99 і 7,2 Мбіт/с для станцый HSDPA у рэжыме перадачы даных ад базавай станцыі да мабільнага тэрмінала. Гэта з'яўляецца скокам у параўнанні са значэннем у 9,6 Кбіт/с пры перадачы даных па канале GSM ці выкарыстаннем у адпаведнасці з тэхналогіяй HSCSD некалькіх каналаў 9,6 Кбіт/с (пры гэтым максімальная магчымая хуткасць — 14,4 Кбіт/с у CDMAOne), і, нароўні з іншымі тэхналогіямі бесправоднай перадачы даных (CDMA2000, PHS, WLAN) дазваляе атрымаць доступ да Сеціва і іншых сэрвісаў пасродкам выкарыстання мабільных станцый.

Папярэдняе другое пакаленне мабільнай сувязі ўключае такія тэхналогіі як GSM, IS-95, PHS, які выкарыстоўваецца ў Японіі PDC і некаторыя іншыя, прынятыя на ўзбраенне ў самых розных краінах. Эвалюцыйным этапам на гэтым шляху развіцця тэлекамунікацый з'яўляецца пакаленне «2,5G», якое пазначае ўжыванне на сетках тэхналогіі GPRS. Тэарэтычна хуткасць перадачы даных з GPRS можа складаць максімальна 171,2 Кбіт/с, але на практыцы яна вагаецца ў межах 56 Кбіт/с, што, тым не менш, павялічвае прывабнасць тэхналогіі, заснаванай на пакетнай камутацыі ў параўнанні з больш павольнымі ў перадачы даных спосабамі, заснаванымі на камутацыі каналаў. GPRS ужыта на шматлікіх сотавых сетках стандарту GSM, а наступны этап у гэтай тэхналогіі — EDGE, які выкарыстоўвае больш складаныя схемы кадзіравання інфармацыі — дазваляе падняць хуткасць перадачы даных да 473,6 Кбіт/с у тэорыі і да 180 Кбіт/с на практыцы. Сеткі, разгорнутыя з ужываннем EDGE, адносяць да пакалення «2,75G». Палепшаны GPRS гэта і ёсць EDGE. GSM/EDGE складаюць адзін з узроўняў доступу 3G/UMTS — GERAN.

Пачынаючы з 2006 года, на сетках UMTS паўсюдна распаўсюджваецца тэхналогія высакахуткаснай пакетнай перадачы даных ад базавай станцыі да мабільнага тэрмінала HSDPA, якую прынята адносіць да сетак пакалення «3,5G». Да пачатку 2008 года HSDPA падтрымлівала хуткасць перадачы даных у рэжыме «ад базавай станцыі да мабільнага тэрмінала» да 7,2 Мбіт/с. Таксама вядуцца распрацоўкі па павышэнні хуткасці перадачы даных у рэжыме ад мабільнага тэрмінала да базавай станцыі HSUPA. У доўгатэрміновай перспектыве, паводле праектаў 3GPP, плануецца эвалюцыя UMTS у сеткі чацвёртага пакалення 4G, якія дазваляюць базавым станцыям перадаваць і прымаць інфармацыю на хуткасцях 100 Мбіт/с і 50 Мбіт/с адпаведна, дзякуючы ўдасканаленаму выкарыстанню паветранага асяроддзя пасродкам мультыплексавання з артаганальным частотным падзелам каналаў (OFDM).

UMTS дазваляе карыстальнікам праводзіць сеансы відэаканферэнцый пасродкам мабільнага тэрмінала, аднак досвед працы аператараў сувязі Японіі і некаторых іншых краін паказала невысокую цікавасць абанентаў да гэтай паслугі. Значна больш перспектыўным уяўляецца развіццё сэрвісаў, якія прапануюць загрузку музычнага і відэа кантэнту: высокі попыт на паслугі такога роду быў прадэманстраваны ў сетках 2,5G.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]