Union Pacific Challenger

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Challenger» (Чэленджэр) — паўсучленены паравоз тыпу 2-3-0 +0-3-2 (ілжывы Маллет) (па амерыканскай класіфікацыі - 4-6-6-4). Ён будаваўся кампаніяй ALCO (завадское пазначэнне паравоза - CSA, пазней змянілася на клас 4664) для Union Pacific Railroad з 1936 да 1944 года і на момант стварэння быў самым буйным і цяжкім лакаматывам у свеце, бо пры агульнай даўжыні 121 фут агульная маса паравоза складала звыш мільёна фунтаў (амаль паўтысячы тон). Усяго было выпушчана 105 паравозаў Challenger, поспех ад эксплуатацыі якіх заахвоціў астатнія чыгункі замовіць аналагічныя паравозы. У 1941 годзе на базе "Challenger" быў створаны больш моцны і цяжкі паравоз - класа 4000 (Big Boy) тыпу 2-4-0 +0-4-2, які стаў самым цяжкім у свеце лакаматывам. Варта адзначыць, што імя Challenger з'яўляецца афіцыйнай назвай паравоза, тады як Big Boy (анг. Бамбіза, Здаравяка) з'яўляецца толькі асноўнай мянушкай класа 4000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]