Удзельнік:Кондрашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заданні для ўдзельнікаў

Інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфія, гісторыя, астраномія

Беларуская мова[правіць | правіць зыходнік]

Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (паводле Закона 2008 г.)

Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ІІ скланення[правіць | правіць зыходнік]

У родным склоне большасць назоўнікаў мужчынскага роду, як і назоўнікі ніякага роду, маюць канчатак –а, –я. Гэта канкрэтныя назоўнікі: класа, альбома, двара, госця, аленя, года (канкрэтны прамежак часу), берага (як мора, так і поля).
Канчатак –у, –ю маюць:

  1. абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць:
    1. абстрактныя паняцці, пачуцці, адчуванні: прынцыпу, аўтарытэту, поспеху, вопыту, настрою, голаду, сораму, суму, сэнсу;
    2. апрадмечаныя дзеянні, працэсы, стан: догляду, адпачынку, гоману, ходу, пераезду, смеху, сну;
    3. з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: снегу, грому, граду, марозу, ветру, холаду, пажару, агню, змроку, шторму, абвалу, выбуху;
    4. прасторавыя паняцці, памер, форму: прастору, краю, з усходу, шляху, стэпу, верху, памеру;
    5. грамадска-палітычныя паняцці, навуковыя тэорыі, вучэнні: апартунізму, класіцызму, ідэалізму, гераізму, дарвінізму, капіталізму, камунізму;
    6. неакрэсленыя прамежкі часу: часу, веку, узросту, тэрміну, перапынку;
  2. рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць розныя рэчывы, матэрыял, хімічныя элементы: бялку, ячменю, воцату, пылу, крухмалу, кобальту, вадароду, шоўку, нейлона (?); выключэнне: хлеба, аўса;
  3. зборныя назоўнікі: натоўпу, чароту, хмызняку, ажынніку;
  4. назоўнікі ва ўстойлівых выразах: з веку ў век, ні следу ні знаку, даць маху, з’ехаць з глузду, ні роду ні племені і г. д.


Мнагазначныя назоўнікі мужчынскага роду ІІ скланення ў залежнасці ад значэння могуць мець абодва канчаткі: -а (-я) і -у (-ю). напрыклад: каля чыгуначнага пераезда (канкрэтны назоўнік); не пачыналі пераезду (працэс); з дагавора вынікае (дакумент, канкрэтны назоўнік); між імі не было дагавору (адпрадмечанае дзеянне); стаялі каля ясеня (канкрэтны прадмет); мэбля з ясеню (матэрыял).


У месным склоне назоўнікі мужчынскага роду ІІ скланення адрозніваюцца канчаткамі ў залежнасці ад таго, з’яўляюцца яны назвамі асоб (асабовымі) ці не (неасабовымі), а таксама ў залежнасці ад асновы. У моўнай практыцы найбольш часта змешваюць канчаткі асабовых і неасабовых назоўнікаў з зацвярдзелай і мяккай асновамі. Іх трэба размяжоўваць: асабовыя маюць канчатак -у (-ю) (пры цвёрдай аснове можа быць і канчатак -е), а неасабовыя – -е, -ы, -у, -і ў залежнасці ад асновы:

Аснова цвёрдая зацвярдзелая г, х; к мяккая
Назоўнікі ІІ скланення мужчынскага роду асабовыя
Месны склон –у –ю
на,
пры,
па
салдату,
дзеду,
брату,
суседу,
прадзеду,
сыну ()
мужу,
доктару,
байцу,
Лукашу,
Тамашу
Алегу,
пастуху,
настаўніку,
арнітолагу
кавалю,
цесцю,
герою,
вучню,
госцю,
Мікалаю
Назоўнікі ІІ скланення мужчынскага роду неасабовыя
Месны склон –е –ы –е; –у –і
у,
па,
на,
пры
гневе,
сне,
сплаве,
рове,
стале,
слане,
гарбузе
міры,
метры,
маршы,
маржы,
мячы,
стрыжы
стозе,
сцягу,
даху,
бульдогу,
змроку,
ваўку
чаі, гаі,
алені, рулі,
пні, кані,
болі, жалі,
цені (цяні)

! Імёны і прозвішчы, якія належаць асобам мужчынскага полу і канчаюцца на зычны, скланяюцца, як адпаведныя агульныя назоўнікі ІІ скланення са значэннем асобы: Андрэй Лабановіч, Андрэя Лабановіча, Андрэю Лабановічу, Андрэя Лабановіча, Андрэем Лабановічам, пры Андрэю Лабановічу.


Са склонавымі канчаткамі, уласцівымі назоўнікам другога скланення, ужываюцца ўласныя назоўнікі мужчынскага роду, што абазначаюць геаграфічныя і астранамічныя назвы: Крыму Крыме, Месяцна Месяцы, а таксама ўласныя назоўнікі – назвы гарадоў, вёсак, рэк, якія маюць форму ніякага роду: Жодзінау Жодзіне, Заазер’еу Заазер’і, Дняпроу Дняпры.
Як агульныя назоўнікі другога скланення, скланяюцца і прозвішчы на -оў (-аў), -еў (-ёў), -ін (-ын), якія толькі ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -ым, уласцівы прыметнікам: Міхайлаў, Міхайлава, Міхайлаву, Міхайлава, Міхайлавым, пры Міхайлаву. Іншамоўныя прозвішчы на -ін (-ын), -аў тыпу Дарвін у творны склоне ўжываюцца з канчаткам -ам: Дарвінам, Чаплінам.


! У «тарашкевіцы» сітуацыя адваротная: там канчаткі –у, –ю ўжываюцца значна часцей чым –а, –я, таму пры яе выкарыстанні прасцей запомніць, калі ўжываюцца канчаткі –а, –я, а ў астатніх выпадках ужываць –у, –ю.

Рознае[правіць | правіць зыходнік]

Тире, минус и дефис, или Черты русской типографики
Короткое тире