Virtual International Authority File

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Virtual International Authority File (VIAF)
URL:

VIAF.org

Камерцыйны:

Не

Тып сайта:

Пошукавая сістэма, электронны каталог

Рэгістрацыя:

Не

Мова(ы):

англійская

Уладальнік:

OCLC

Аўтар:

Joint project of four library organizations

Пачатак працы:

2012

Цяперашні стан:

Працуе і развіваецца

VIAF (англ.: Virtual International Authority File — Віртуальная міжнародная аўтарытэтная выява[1]) — віртуальная сістэма міжнародных стандартаў для аўтарытэтнай інфармацыі (напрыклад, інфармацыі пра творы і іх аўтарах). У распрацоўцы праекта ўдзельнічала некалькі найбуйнейшых сусветных бібліятэк, у тым ліку Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бібліятэка Кангрэса ЗША.[2][3]

VIAF з'яўляецца міжнародна прызнанай сістэмай класіфікацыі. Гэта сумесны праект некалькіх нацыянальных бібліятэк і кіруецца Анлайнавым камп'ютарным бібліятэчным цэнтрам (OCLC).[4] Праект быў ініцыяваны Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Кангрэса ЗША. Праект заснаваны ў 2000 годзе.[5]

Кароткая гісторыя праекта[3][правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1998 года Бібліятэка Кангрэса ЗША (LC), Нямецкая бібліятэка (DNB) і OCLC прыступілі да стварэння канцэптуальнага праекта, каб звязаць бібліяграфічныя запісы для асабістых імёнаў у адзіную сістэму.

VIAF Кансорцыум быў сфарміраваны па пісьмовай згодзе LC, DNB і OCLC у жніўні 2003 года. Пагадненне было падпісана на 69-й Генеральнай канферэнцыі IFLA, якая адбылася ў Берліне.

Нацыянальная бібліятэка Францыі (BNF) далучылася да пагаднення аб кансорцыуме 5 кастрычніка 2007 года.

Гэтыя чатыры арганізацыі - LC, DNB, BnF і OCLC - узялі на сябе ролю кіраўнікоў у кансорцыуме, маючы агульную адказнасць за VIAF, хостынг VIAF і пастаўку праграмнага забеспячэння, а таксама бібліяграфічны змест даных. Іншыя арганізацыі пазней далучыліся да кансорцыума, падаючы зыходныя файлы і досвед для прасоўвання VIAF.

У 2010 годзе сярод кіраўнікоў устаноў пачаліся сур'ёзныя перамовы і дыскусіі па доўгатэрміновай арганізацыйнай дамоўленасці для VIAF. Пасля разгляду розных варыянтаў і прынцыпаў працы аўтары пагадзіліся аднесці VIAF да службы OCLC. У 2011 годзе былі абмеркаваны дэталі пераходу і пасля згоды ўсіх удзельнікаў у 2012 годзе пачаўся гэты пераход.

Апісанне праекта[правіць | правіць зыходнік]

Мэта сістэмы - звязаць некалькі нацыянальных ідэнтыфікатараў (такіх, як нямецкі GND, (раней PND для асоб), амерыканскі LCCN, французскі BNF і іншыя) у адзіную сістэму класіфікацыі і пошуку інфармацыі. Запіс VIAF атрымлівае стандартны ўнікальны нумар, утрымлівае ўвесь набор першасных запісаў з зыходніка, а таксама высылаецца на арыгінальныя крыніцы. Даныя знаходзяцца ў свабодным інтэрнэт-доступе і могуць быць выкарыстаны для даследаванняў і абмену данымі і праз фонды бібліятэк у электронным відзе. Узаемнае абнаўленне ажыццяўляецца па пратаколе Ініцыятывы адкрытых архіваў (OAI).

Нумары файлаў таксама дадаюцца ў біяграфічныя і іншыя артыкулы Вікіпедыі.

Бібліятэкі-ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

№ п.п. Фатаграфія будынка Беларуская назва Назва на мове арыгінала Размяшчэнне Краіна Код класіфікацыі Прыклад паказальніка
1 Інстытут адзінага каталога італьянскіх бібліятэк Istituto Centrale per il Catalogo Unico Рым Італія ICCU IT/ICCU/RAVV/088390
2 Deutsche bibliothek.jpg Нямецкая нацыянальная бібліятэка Deutsche Nationalbibliothek Франкфурт-на-Майне Германія GND DNB/11864291X
3 Getty Center - towards the GRI night.jpg Getty Research Institute Getty Research Institute Лос-Анджэлес, Каліфорнія ЗША JPG ULAN/500327036
4 Library and Archives Canada.JPG Бібліятэка і Архіў Канады Bibliothèque et Archives Canada Атава, Антарыа Канада LAC LAC/0040H0370F
5 Egypt.Alexandria.BibliothecaAlexandrina.01.jpg Бібліятэка Александрына Bibliotheca Alexandrina Александрыя Егіпет EGAXA EGAXA/vtls000791617
6 Thomas Jefferson Building Aerial by Carol M. Highsmith.jpg Бібліятэка Кангрэсу + 8 бібліятэк Library of Congress (NACO consortium) Вашынгтон ЗША LCCN n/79/068416
7 Japanese National Diet Library-2007.jpg National Library Kansai.jpg Нацыянальная парламенцкая бібліятэка, Японія 国立国会図書館 Токіа і Кіёта Японія NDL NDL/00458898
8 NLA Canberra-01JAC.JPG Нацыянальная бібліятэка Аўстраліі National Library of Australia Канбера Аўстралія NLA NLA/000036180076
9 Bibliothèque nationale de France, site Richelieu (salle ovale).jpg Нацыянальная бібліятэка Францыі Bibliothèque nationale de France Парыж Францыя BNF cb11926775j
10 The National Library of Israel building - Amitay Katz.jpg Нацыянальная бібліятэка Ізраіля הספרייה הלאומית Іерусалім Ізраіль NLI NLI/000131866
11 Biblioteca Nacional de Portugal, Lisboa.jpg Нацыянальная бібліятэка Партугаліі Biblioteca Nacional de Portugal Лісабон Партугалія BNP PTBNP/56654
12 Plaza de Colón (Madrid) 02.jpg Нацыянальная бібліятэка Іспаніі Biblioteca Nacional de España Мадрыд Іспанія BNE BNE/XX933715
13 National library of sweden.jpg Нацыянальная бібліятэка Швецыі Kungliga Biblioteket Стакгольм Швецыя SELIBR SELIBR/97268
14 Vseobecna-studovna.jpg Нацыянальная бібліятэка Чэхіі Národní knihovna České republiky Прага Чэхія NKC NKC/jn19981002230
15 Országos Széchényi Könyvtár 1.jpg Нацыянальная бібліятэка імя Сечэні Országos Széchényi Könyvtár Будапешт Венгрыя NSZL NSZL/000000001730
16 RERO: Бібліятэчная сетка Заходняй Швейцарыі Réseau des bibliothèques de Suisse occidentale or Westschweizer Bibliothekverbund Швейцарыя RERO RERO/vtls013481645
17 Французскі бібліятэчны кансорцыум універсітэтаў Système universitaire de documentation Францыя SUDOC SUDOC/085948470
18 Swiss National Library building-straightened.jpg Швейцарская нацыянальная бібліятэка Schweizerische Nationalbibliothek, Bibliothèque nationale suisse, Biblioteca nazionale svizzera, Rete delle bibliotheche della Svizzera occidentale Берн Швейцарыя SWNL SWNL/vtls000204495
19 NUKAT: Адзіны каталог навуковых бібліятэк Польшчы NUKAT: katalog zbiorów polskich bibliotek naukowych Варшава Польшча NUKAT NUKAT/n/94202820
20 Ватыканская апостальская бібліятэка Bibliotheca Apostolica Vaticana - Ватыкан BAV BAV/ADV10242315
21 BIBSYS BIBSYS Тронхейм Нарвегія BIBSYS BIBSYS/x90952390
22 Фламандскія публічныя бібліятэкі Flemish Public Libraries Брусель Бельгія BIBNET BIBSYS/x90952390
23 Den Sorte Diamant 1.jpg Каралеўская бібліятэка Даніі + 1 бібліятэка Danish Library Center Капенгаген Данія ВBС 8709791159102x
24 National Library of Latvia in Riga.JPG Латвійская нацыянальная бібліятэка(англ.) бел. Latvijas Nacionālā bibliotēka Рыга Латвія LNB-LNC LNB-LNC10-000012145
25 Warszawa-Biblioteka Narodowa.jpg Нацыянальная бібліятэка Польшчы Biblioteka Narodowa w Warszawie Варшава Польшча NLP NLP-a21143511
26 Biblioteca de Catalunya - Entrada principal.JPG Бібліятэка Каталоніі Biblioteca de Catalunya Барселона Іспанія BNC BNC-a10604303
27 Bibliotheque nationale de Luxembourg.jpg Нацыянальная бібліятэка Люксембурга(англ.) бел. Bibliothèque nationale de Luxembourg Люксембург Люксембург

Бібліятэкі і праекты, якія ўдзельнічаюць у рэжыме тэсціравання[правіць | правіць зыходнік]

№ п.п. Фатаграфія будынка Беларуская назва Назва на мове арыгінала Размяшчэнне Краіна Код класіфікацыі Прыклад паказальніка
1 Russtatelibrary.jpg Расійская дзяржаўная бібліятэка Российская государственная библиотека Масква Расія RSL RSL/nafpn-000084026
2 KoninklijkeBibliotheek2.jpg Каралеўская нацыянальная бібліятэка Нідэрландаў Koninklijke Bibliotheek Гаага Нідэрланды NTA NTA/068808658
3 National Library, Singapore.JPG Бібліятэка Нацыянальныя сходы(англ.) бел. 国家图书馆管理局 - Сінгапур NLB NLB/18487957
4 100 px Нацыянальная бібліятэка Лівана المكتبة الوطنية‎‎ Бейрут Ліван LNL LNL/33485
5 Праект Персей(англ.) бел. Perseus універсітэт Тафтса (таварыства Макса Планка) ЗША (Германія) PERSEUS PERSEUS/author.236.1
6 Wikipedia-logo-v2.svg Вікіпедыя Wikipedia Сан-Францыска ЗША Wikipedia
7 International Standard Name Identifier(англ.) бел. ISNI Лондан Вялікабрытанія ISNI ISNI/0000 0001 2137 6443
8 NSK Zagreb.jpg Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка Заграба Nacionalna i sveučilišna knjižnica u Zagrebu Заграб Харватыя
9 2 недакументаваныя праекты

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.gpntb.ru/win/inter-events/crimea2005/disk/140.pdf
  2. Kelley, Michael; Schwartz, Meredith (2012). "VIAF service transitions to OCLC". Library Journal (Media Source) 137 (8): 16. 
  3. 3,0 3,1 VIAF. OCLC. http://www.oclc.org/viaf/. .
  4. About OCLC. OCLC. Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2012. Праверана 18 сакавіка 2010.
  5. Analysis and Reflections on VIAF, Virtual International Authority File // JLIS, Vol. 1, No. 2 (2010), Manzotti, DOI:10.4403/jlis.it-4520: «Virtual International Authority File (VIAF) is a joint experiment of the Library of Congress (LC), the Deutsche Nationalbibliothek (DNB), and the Bibliothèque Nationale de France (BNF) with Online Computer Library Center (OCLC). Started in 2000, VIAF is a linking between authority records of the participant national agencies»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • http://viaf.org — афіцыйны сайт Virtual International Authority File