Virtuti Militari

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Virtuti Militari
Krzyż Złoty Orderu Virtuti Militari wz 1992.jpg Virtuti Militari Grand Cross.jpg
Дэвіз

«Rex et Patria» («Кароль і айчына»)

Краіна

Сцяг Рэчы Паспалітай Рэч Паспалітая,
Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг Польшчы Польшча

Тып

Ордэн

Статус

Уручаецца

Статыстыка
Дата заснавання

22 чэрвеня 1792

Першае ўзнагароджанне

25 чэрвеня 1792

Апошняе ўзнагароджанне

1989

Колькасць узнагароджанняў

больш за 105 тыс.

Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода

Ордэн Белага арла

Малодшая ўзнагарода

Ордэн Адраджэння Польшчы

 Прагляд гэтага шаблона Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года

Virtuti Militari (лац.: Ордэн воінскай доблесці) — ордэн, вышэйшая ваенная ўзнагарода Польшчы за мужнасць перад абліччам ворага, эквівалент брытанскага Крыжа Вікторыі(руск.) бел..

Ордэн увёў 22 чэрвеня 1792 года апошні кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі — пасля разгрому рускіх войскаў у бітве пад Зяленцамі(бел. (тар.)) бел., скасаваны ў тым жа годзе самім каралём па палітычных матывах. Сярод першых узнагароджаных ордэнам былі генералы Тадэвуш Касцюшка і Юзаф Панятоўскі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай ордэн выкарыстоўваўся ў Варшаўскім герцагстве.

Ордэн зноў скасаваў рускі цар (і адначасова манарх Царства Польскага) Мікалай I пасля падаўлення вызваленчага паўстання 1831 года.

Адрозненне аднавіў ўрад незалежнай Польшчы ў 1919 годзе і атрымаў назву «Ордэн ваенны Virtuti Militari».

Уручаецца падчас вайны або ў пяцігадовы тэрмін пасля яе заканчэння прэзідэнтам рэспублікі па прапанове капітула ордэна (дзеючы глава — Станіслаў Налеч-Камарніцкі[1]). У часы Другой Сусветнай вайны Virtuti Militari таксама былі ўзнагароджаны камандуючыя саюзных войскаў, якія спрыялі вызваленні Польшчы з-пад нямецкай акупацыі. Пасля 1989 года фактычна не ўручаецца, нягледзячы на яго захаванне ва ўзнагароднай сістэме Польшчы. У 19451989 гадах Узброеныя сілы Польшчы удзельнічалі толькі ў адным узброеным канфлікце, а пасля 1989-га — у трох (Вайна ў Персідскім заліве, вайна ў Афганістане і вайна ў Іраку).

Ордэн мае 5 ступеняў:

  • Вялікі Крыж (з зоркай)
  • Камандорскі Крыж
  • Кавалерскі Крыж
  • Залаты Крыж
  • Срэбны Крыж

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Спасский И. Г. Иностранные и русские ордена до 1917 г. — Л., 1963.
  • Wesołowski Z. Polish Orders, Medals, Badges and Insignia. Military and Civilian Decorations 1705—1985. — 1986.
  • Zbigniew Puchalski, Ireneusz J. Wojciechowski. Ordery i odznaczenia polskie i ich kawalerowie. — Warszawa, 1987.
  • Krzysztof Filipow. Order Virtuti Militari 1792—1945. — Warszawa, 1990.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]