Volkswagen Passat
Volkswagen Passat (бел.: Фольксваген Пасат) — аўтамабіль сярэдняга класа вытворчасці нямецкага канцэрна Фальксваген. У мадэльным шэрагу — з 1973 года.
Аўтамабілі вырабляюцца на 13 зборачных прадпрыемствах нямецкага канцэрна па ўсім свеце[1]. У Еўропе выпускаецца ў Германіі, Славакіі, Бельгіі, Іспаніі і Расіі. У Амерыцы — ў ЗША, Мексіцы і Бразіліі. У Азіі — ў Індыі і Кітаі.
Змест |
Passat B1 (Typ 32)[правіць]
Пасля набыцця Audi ў 1964 годзе і NSU ў 1969-м, Фальксваген прыцягнуў іх інжынераў да распрацоўкі новага пярэднепрываднага аўтамабіля з рухавіком з вадзяным ахалоджваннем. Новая мадэль прызначалася для замены састарэлых Фальксвагенаў Тыпу 3 і 4. Самы першы Passat, па сутнасці быў мадыфікацыяй Audi 80, выпушчанага ў 1972 годзе. Але пад маркай Audi выпускаліся класічныя седаны, а Passat B1 выпускаўся як 2- і 4-дзверны седан-фастбэк, 3- і 5-дзверны хэтчбек і ўніверсал. У астатнім Passat B1 паўтараў Audi 80 як стылістычна (дызайн абодвух аўтамабіляў быў распрацаваны італьянскім дызайнерам Джарджэта Джуджара), так і тэхнічна: абедзве маделі мелі пярэдні прывад, падоўжна размешчаныя рухавікі.
Вытворчасць Passat B1 пачалася на галоўным заводзе ў Вольфсбургу ў маі 1973 года, а ў студзені 1974 — універсалаў Passat Variant.
На аўтамабіль усталёўваліся радныя 4-цыліндравыя бензінавыя рухавікі аб'ёмам 1,3 л (40 кВт/54 к.с) і 1,5 л (55 кВт/74 к.с. або 63 кВт/84 к.с.) з надгалоўкавым размеркавальным валам і 4-ступеневай механічнай або 3-ступеневай аўтаматычнай каробкамі перадач. У жніўні 1975 года аб'ём рухавіка 1.5 літра павялічылі да 1.6 л, пры гэтым захаваўшы ранейшую магутнасць, але падвысіўшы крутоўны момант.
У жніўні 1977 года быў праведзены рэстайлінг мадэлі. Была цалкам абноўлена пярэдняя частка машыны, заменены заднія ліхтары, сталёвыя бамперы былі змененыя на пластыкавыя, у салоне з'явілася іншая абіўка і руль меншага дыяметра. Адначасова пачалася вытворчасць на заводзе ў Эмдэне.
У ліпені 1978 стаў даступны Passat з 1,5-літровым дызельным рухавіком, а ў лютым 1979-га Volkswagen прадставіў Passat GLI, які меў рухавік з упырскам паліва.
Выпуск аўтамабіля (у Еўропе) быў згорнуты восенню 1980 года. Было выраблена 2,6 мільёнаў VW Passat першага пакалення.
У 1974 годзе выпуск таксама быў наладжаны ў Бразіліі. Адтуль пастаўляўся на экспарт у краіны Амерыкі, Блізкага Усходу. Аўтамабіль выпускалі да 1988 года.
Галерэя[правіць]
Passat B2 (Typ 32B)[правіць]
Passat B3 (Typ 35i)[правіць]
Passat B4 (Typ 3A)[правіць]
Passat B5 (Typ 3B)[правіць]
Passat B6 (Typ 3C)[правіць]
Быў прадстаўлены на Жэнеўскім аўтасалоне ў сакавіку 2005 года. У жніўні 2005 быў прадстаўлены ўніверсал Passat B6 Variant.
«Шосты» Passat пабудаваны на мадэрнізаванай платформе Golf V — канструктары вярнуліся да папярочнага размяшчэння рухавіка і пярэдняй падвесцы McPherson (па такой схеме былі пабудаваныя «трэці» і «чацвёрты» Пасаты) [2].
Лінейка рухавікоў была прадстаўлена дзевяццю мадэлямі. Шэсць бензінавых рухавікоў: 1.4 TSI (122 к.с.), 1.6 (102 к.с.), 1.8 TSI (152 і 160 к.с.), 2.0 FSI (150 к.с.), 2.0 TFSI (200 к.с.), 3.2 FSI V6 (250 к.с.) і тры дызеля: 1.9 TDI (105 к.с.) і два аб'ёмам 2.0 TDI (140 і 170 к.с.).
У ліпені 2010 года вытворчасць Passat B6 была спынена.
Passat CC[правіць]
У 2008 Volkswagen годзе пашырыў мадэльны шэраг, прадставіўшы чатырохдзвернае купэ Passat CC.
У 2012 на Мотаршоу ў Лос-Анджэлесе была прадстаўлена рэстайлінгавая версія Passat CC. Абноўлены аўтамабіль атрымаў кароткае імя Volkswagen CC.
Галерэя[правіць]
Passat B7 (Typ 3C)[правіць]
Passat B7 быў прадстаўлены на Парыжскім аўтасалоне восенню 2010 года[3].
Аўтамабіль пабудаваны на мадэрнізаванай платформе свайго папярэдніка. Увогуле канструкцыя шасі засталася без зменаў — сур'ёзная мадэрнізацыя закранула толькі дызайн кузава ды лінейку рухавікоў, ледзь абнавіўся інтэр'ер.
У Еўропе "сёмы" Passat прапануецца з дзесяццю рухавікамі: чатыры бензінавых, аб'ёмам 1,4, 1,8, 2,0 і 3,2 літра і магутнасцю 122, 160, 211 і 300 конскіх сіл адпаведна; рухавік які працуе на прыродным газе (1,4 магутнасцю 150 к.с.), рухавік, прыстасаваны пад выкарыстанне біяпаліва, а таксама чатыры турбадызеля. Базавы 1.6 развівае 105 сіл, а тры двухлітровых агрэгата даступныя ў версіях магутнасцю 140 або 170 конскіх сіл. Трансмісіі — альбо механічная, альбо шасці- і сяміступеністыя робаты DSG.
Passat MNS[правіць]
Спецыяльна для рынку Паўночнай Амерыкі Volkswagen прадставіў VW Passat NMS (New Midsize Sedan — новы сярэднепамерны седан). Дэбют мадэлі адбыўся на Дэтройтскім аўтасалоне 2011 года[4]. Вытворчасць мадэлі разгорнута на заводзе Фальксваген у горадзе Чаттануга, штат Тэнэсі.
Аўтамабіль пабудаваны з выкарыстаннем архітэктуры еўрапейскага Passat B7. Аднак у параўнанні з ім даўжыня, шырыня і памер колавай базы амерыканскага аўтамабіля сталі больш.
Passat Alltrack[правіць]
У 2011 годзе на аўтасалоне ў Токіа канцэрн Volkswagen прадставіў універсал павышанай праходнасці Passat Alltrack[5].
У параўнанні з VW Passat Variant мае павялічаны на 30 мм дарожны прасвет — 165 мм. Паўнапрывадная трансмісія і электроніка аналагічныя VW Tiguan. У звычайным рэжыме 90% моманту падаецца на пярэднюю вось, а задняя падключаецца электронікай праз шматдыскавую муфту Haldex.
Галерэя[правіць]
Зноскі
- ↑ http://motor.ru/news/2007/11/09/passat/
- ↑ Против ветра // Авторевю : часопіс. — 2005. — № 7.
- ↑ http://motor.ru/news/2010/09/30/passat/ motor.ru — Новы Volkswagen Passat можна будзе адкрываць нагой (руск.)
- ↑ http://motor.ru/news/2011/01/10/passat/ motor.ru — VW рассакрэціў новы седан для Амерыкі (руск.)
- ↑ http://www.autoreview.ru/news/184/118751/ www.autoreview.ru — Яшчэ Variant — Alltrack (руск.)
Спасылкі[правіць]
- Volkswagen Passat на www.volkswagen.ru
- Аўтарэвю — Бізнес-кейс(руск.)
- Гісторыя мадэлі Volkswagen Passat
- Тэст-драйв аўтамабіля Volkswagen Passat B7 ад www.5koleso.ru
