З пляцоўкі Вікіпедыя.
VW Phaeton
Агульныя даныя
| Выпуск: |
2002—цяперашні час |
| Клас: |
прадстаўніцкі (Oberklasse) |
Бензінавы: 3,2–6,0 л. (177–331 кВт)
Дызельны: 3,0–5,0 л. (165–230 кВт)
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
На рынку
Іншае
Volkswagen Phaeton (бел.: Фольксваген Фаэтон) — першы аўтамабіль прадстаўніцкага (F) класа за ўсю 70-гадовую гісторыю Volkswagen. З 2002 года вырабляецца (у асноўным ручная зборка) на заводзе Gläserne Manufaktur ў Дрэздэне ў Германіі. Тэхнічна мадэль выканана на базе прадстаўніцкага аўтамабіля Audi A8 другога пакалення. Прататып аўтамабіля, пад працоўнай назвай Concept D, упершыню быў прадстаўлены ў 1999 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне. З красавіка 2007 года з'яўляецца першым аўтамабілем вышэйшага класа, які з дызельным рухавіком V6-TDI (V-вобразны турба-рухавік з інжэктарныя сістэмай) выканаў нормы экалагічнага стандарту еўра-5.
Назва аўтамабіля паходзиць ад імя героя грэчаскай міфалогіі Фаэтона. Першапачаткова ў транспарце фаэтонамb называліся лёгкія адкрытыя конныя экіпажы, у далейшым назва перайшлf на легкавыя аўтамабілі з мяккім адкрываным верхам. Асобныя мадэлі аўтамабіляў з назвай «Фаэтон» выпускаліся ў розныя гады пачатку XX стагоддзя фірмамі Škoda, Horch, Packard.