Volkswagen Scirocco
Volkswagen Scirocco (бел.Фольксваген Сірока) — спартыўны аўтамабіль канцэрна Volkswagen Group.
Назву «сірока» атрымаў ад аднайменнага вятра ў Італіі.
Змест |
Scirocco I (1974-1981) [правіць]
Створаны ў 1974 г. замест Volkswagen Karmann Ghia. Volkswagen Scirocco першага пакалення быў прадстаўлены на аўтасалоне ў Жэневе ў сакавіку 1974 года - на два месяцы раней, чым Volkswagen Golf, з якім ён падзяліў перэднепрывадную платформу: папярочна размешчаны карбюратарны рухавік з вадкасным астуджэннем, стойкі McPherson спераду і паўзалежную падвеску ззаду. Scirocco адрозніваўся толькі больш спартыўвымі наладамі шасі і арыгінальным трохдзверным кузавам з павялічанымі навісямі.
Вытворчасць была наладжана на заводзе Karmann ў Аснабруке, дзе ўжо за першы год пабудавана 25 тысяч машын.
У 1976 годзе з'явілася топ-версія - Scirocco GTI з рухавіком 1.6 (110 к.с.), абсталяваным механічным упырскам паліва.
Scirocco II (1981-1992) [правіць]
Дэбютаваў на Жэнеўскім аўтасалоне ў 1981 годзе і ўяўляў сабой глыбокую мадэрнізацыю Scirocco I. Змены крануліся практычнасці - стала прасторней задняя канапа, павялічыўся багажнік.
У 1985 годзе з'явілася мадыфікацыя з 16-клапанным маторам 1.8 магутнасцю 139 к.с. Такі Scirocco разганяўся да 100 км / г за 8,1 с і развіваў 210 км / г.
Scirocco III (з 2008) [правіць]
Volkswagen Scirocco вырабляўся ў 1974—1992 гг. З тых часоў у мадэльным шэрагу Volkswagen не было кампактных спартыўных машын. Паколькі мадэль была вельмі паспяховай і дапамагла ўмацаваць рэпутацыю VW, трэцяе пакаленне выйшла ў свет ў жніўні 2008 г.
