Volvo ÖV4

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вольва ÖV4
Вольва ÖV4
Агульныя даныя
Вытворца: Volvo Personvagnar
Выпуск: 19271929
Дызайн
Кампаноўка: Задні
На рынку
 
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік

Volvo ÖV4 — першы аўтамабіль маркі Volvo. Абазначэнне ÖV4 азначае «адкрыты 4-цыліндравы кабрыялет» (шведск.: Öppen Vagn 4 cylindrar).

За 1927—1929 гады было выраблена 996 аўтамабіляў гэтай мадэлі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1924 годзе Густаў Ларсан (шведск.: Gustaf Larson) і Асар Габрыэльсан (шведск.: Assar Gabrielsson), за абедам у рэстаране Sturehof (Стакгольм), прынялі рашэнне стварыць аўтамабіль для Швецыі.

Кампаньёны працавалі над такім аўтамабілем, які быў бы прыдатны да выкарыстання ў дарожных і кліматычных умовах Швецыі.

На яго стварэнне ў Ларсана і Габрыэльсана сышло 3 гады. Фінансавую падтрымку партнёрам аказала кампанія SKF, якая займалася выпускам шарыкавых падшыпнікаў.

Volvo ÖV4 1927.jpg

25 ліпеня 1926 года быў выраблены прататып аўтамабіля.

А першы серыйны аўтамабіль выехаў з варот заводу раніцай 14 красавіка 1927. Было запланавана выпусціць у гэты год па 500 асобнікаў адкрытай і закрытай версій, але прадаць атрымалася толькі 297 машын.

Усяго за 1927—1929 гады было выраблена 996 аўтамабіляў гэтай мадэлі (694 PV4 і 302 ÖV4).

На момант пачатку вытворчасці, адкрытая версія (ÖV4) каштавала 4800 шведскіх крон. Закрытая (PV4) — 5800 шведскіх крон.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Jakobframe.jpg

Аўтамабіль абсталёўваўся чатырохцыліндравым рухавіком Pentaverken аб'ёмам 1944 куб.см, магутнасцю 28 к.с. і несінхразаванай 3-ступеністай КП. Максімальная хуткасць складала 90 км / г, аднак рэкамендаваная фірмай - 60 км / г.

Мадэлі 1927 году абсталёўваліся тормазамі толькі задніх колаў, на пярэдніх яны з'явіліся толькі ў 1928 годзе, у якасці опцыі.

ÖV4 меў раму з ясеня і бука, а бакавыя панэлі — са шведскай ліставай сталі. Закрытая версія (PV4) абсталёўваўся рамай з ясеня і бярозы, мела кузаў з драўлянага каркаса, пакрытага штучнай скурай.

Машыны камплектаваліся 20-цалевымі коламі артылерыйскага тыпу — з драўлянымі спіцамі і здымным вобадам.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Праца на зборачным заводзе над першым серыйным аўтамабілем кіпела ўсю ноч, і апошнія тэхналагічныя аперацыі завяршалі ўжо раніцай. У выніку, у канструкцыі аўтамабіля ў спешцы нешта наблыталі, і першы аўтамабіль Volvo, замест таго каб паехаць наперад са зборачнай лініі, паехаў пачаў рухацца ў зваротным кірунку.[1][2] Аказалася, што няправільна ўстаноўлены перадачы задняга моста.
  • Кожны з 10 прататыпаў, пабудаваных у 1926 годзе, атрымаў сваё ўласнае імя. Усе былі названыя паводле альманаха на дату іх завяршэння. Jacob — быў гатовы 25 ліпеня, у дзень, які ў шведскім календары завецца днём Якаба. У якасці прыкладу, акрамя таго, з дзесяці аўтамабіляў былі названыя Emil (Эміль), Sjöjungfrun (Русалка), Trollungen[3].

Зноскі

  1. http://www.autocatalogue.ru/html/volvo/carshist/rd9.htm 1927: ÖV4 - першыя аўтамабілі Volvo (руск.) 
  2. http://funfacts.ru/interesnye-fakty-istorii/861-volvo-nachalos-s-rakov.html Цікавыя факты гісторыі - Volvo пачалося з ракаў (руск.) 
  3. Volvo 1927-1977, red. Björn-Eric Lindh, Autohistorica, PR-Tryck, Sollentuna 1977 ISSN 0345-1003, s. 23

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]