Volvo Personvagnar

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Volvo Carsшведская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Вольва». Штаб-кватэра — у горадзе Гётэборг, Швецыя. У перакладзе з латыні «volvo» азначае «я кручуся» або «я качуся».

Раней Volvo Personvagnar ўваходзіла ў канцэрн Volvo. C 2010 года кампанія належыць холдынгу Zhejiang Geely.

Змест

Гісторыя [правіць]

У 1924 годзе Густаў Ларсан (шв.: Gustaf Larson) і Асар Габрыелсан (шв.: Assar Gabrielsson), за абедам у рэстаране Sturehof (Стакгольм), прынялі рашэнне стварыць аўтамабіль. Кампаньёны працавалі над такім аўтамабілем, які быў бы прыдатны да выкарыстання ў дарожных і кліматычных умовах Швецыі.

На яго стварэнне ў Ларсана і Габрыэльсана сышло 3 гады. Фінансавую падтрымку партнёрам аказала кампанія SKF.

Кампанія заснаваная ў 1927 як даччыная кампанія вядомага вытворцы падшыпнікаў SKF.

У 1935 годзе Volvo здабывае поўную незалежнасць ад SKF.

Бяспека [правіць]

Брэнд Volvo робіць у сваёй рэкламе адмысловы ўпор на бяспеку аўтамабіляў гэтай маркі, як актыўную, так і пасіўную.

Так першы ў свеце трохкропкавы рэмень бяспекі з'явіўся ў 1958 годзе ў аўтамабілях Volvo.

У 1964 годзе — першае ў свеце дзіцячае крэсла, звернутае супраць ходу руху.

Пры распрацоўцы сямейства аўтамабіляў 240/260 ўлічваліся жорсткія патрабаванні да бяспекі. Гэтак жорсткія, што гэты аўтамабіль выкарыстоўваўся урадам ЗША ў якасці эталона пры распрацоўцы патрабаванняў да бяспекі.

У 1995 годзе Вольва былі першымі, хто стаў ўсталёўваць бакавыя падушкі бяспекі. Яны сталі часткай базавай камплектацыі на ўсіх мадэлях.

У 2004 годзе Вольва прадставіла сістэму BLIS. Гэтая сістэма апавяшчае кіроўцу аб транспартных сродках, якія знаходзяцца ў «сляпой зоне».

Уласнікі і кіраўніцтва [правіць]

З 1999 Volvo знаходзіцца пад кантролем Ford Motor Company. Капіталізацыя на Стакгольмскай фондавай біржы — 256,86 млрд швецкіх крон ($37,91 млрд).

Галоўны кіраўнік — Фрэдрык Арп (Fredrik Arp).

Дзейнасць [правіць]

У склад гурта ўваходзяць наступныя падпадзяленні:

У 2006 годзе кампаніяй было прададзена 219 931 грузавых аўтамабіляў.

Выручка гурта ў 2006 годзе — 248 млрд швецкіх крон ($36,24 млрд), чысты прыбытак — 16,32 млрд крон ($2,38 млрд).


Крыніцы [правіць]

Спасылкі [правіць]

Гл. таксама [правіць]