Web-браўзер
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вэб-аглядальнік, ці браўзер (ад англ.: Web browser)— гэта праграмнае забеспячэнне для пошуку, прагляду вэб-сайтаў, гэта значыць для запыту вэб-старонак (пераважна з Сеціва), для іх апрацоўкі, вываду і пераходу ад адной старонкі да іншай.
Большасць браўзераў таксама надзелены магчымасцямі да прагляду зместу FTP-сервераў.
Браўзеры пастаянна развіваліся з часоў зараджэння Сеціва, і з яе ростам станавіліся ўсё больш важнай праграмай тыповага персанальнага камп’ютэра. Сёння браўзер — комплексная прылада для апрацоўкі і вываду розных складнікаў вэб-старонкі, і для прадстаўлення інтэрфейса паміж вэб-сайтам і яго наведвальнікам. Амаль усе папулярныя браўзеры распаўсюджваюцца бясплатна ці «у камплекце» з іншай прыладай: Internet Explorer (як неад’емная частка Microsoft Windows), Mozilla Firefox (бясплатна), Opera (бясплатна, пачынаючы з версіі 8.50), Safari (сумесна з Mac OS ці бясплатна для Windows).
Паводле статысткі кампаніі Net Applications у маі 2009 года рыначная частка MSIE складала 65,50 %, Firefox — 22,51 %, Safari — 8,43 %, Google Chrome — 1,80 %, Netscape — 0,74 %, Opera — 0,72 %, Mozilla — 0,10 %, Opera Mini — 0,08 %, PlayStation— 0,04 %, ACCESS NetFront — 0,03 %, Blazer — 0,02 %, Pocket Internet Explorer — 0,01 %, іншыя — каля 0 %. [1]
Змест |
[правіць] Гісторыя развіцця
Першым распаўсюджаным браўзерам з графічным інтэрфейсам быў NCSA Mosaic, потым на доўгі час рынак манапалізаваў Netscape Navigator. У 1995 годзе кампанія Microsoft выпусціла Windows 95, якая уключалаInternet Explorer 3.0, і гэты момант можна лічыць пачаткам вайны браўзераў, якая скончылася поўным падзеннем Netscape і трыумфам Internet Explorer, які заняў у выніку больш 95 % рынку. Урэшце Netscape выпусціла зыходны код свайго браўзера пад свабоднай ліцэнзіяй MPL (Mozilla Public License). Аднак гэты код вырашылі не выкарыстоўваць, і напісалі з нуля Netscape 6, на аснове кода якога (з кодавай назвай «Mozilla») пазней былі зроблены новыя браўзеры Mozilla і Mozilla Firefox. Апошні паступова набірае папулярнасць (на 2007 год). У 2005 годзе браўзер Opera таксама стаў распаўсюджвацца бясплатна.
Вайна браўзераў была б выключна камерцыйнай справай карпарацый, калі б асноўным прыёмам у барацьбе не стала даданне спецыфічных, нестандартных магчымасцяў да браўзера. Самыя вялікія адрозненні ўзнікалі ў падтрымцы JavaScript — мовы сцэнарыяў, якая надае інтэрактыўнасць дакументам. У выніку шматлікія дакументы былі «аптымізаваныя» для пэўнага браўзера і зусім не чыталіся ў іншым. WWW-Кансорцыум прымае мноства стандартаў (розных версій HTML, JavaScript, CSS і інш.), але стрымліванне стандартаў цалкам кладзецца на распрацоўнікаў браўзераў.
У верасні 2008 года кампанія Google выпусціла новы браўзер Google Chrome, які адразу ж, нягледзячы на некаторыя недахопы, здолеў даказаць, што з’яўляецца сур’ёзным канкурэнтам Internet Explorer і Mozilla Firefox.
[правіць] Папулярныя браўзеры
- Internet Explorer
- Firefox (існуе беларускамоўная версія[2])
- Opera
- Safari — заснаваны на кодзе Konqueror
- Flock — заснаваны на кодзе Mozilla Firefox
- Maxthoon — па сутнасці праграмная абалонка для Internet Explorer
- Google Chrome
[правіць] Меней папулярныя браўзэры
- Google Chrome
- Avant Browser
- Netscape Navigator
- Konqueror
- Galeon
- Epiphany
- Kazehakase
- Charon
- Arachne
- K-Meleon
- slimbrowser
- SeaMonkey
- FastIE
[правіць] Тэкставыя браўзеры
[правіць] Браўзеры для партатыўных прылад
- ↑ Browser Market Share, May 2009. Net Applications.
- ↑ Азіральнік Сеціва Firefox па-беларуску// Mozilla. Дата доступу: 19 траўня 2009