Wolf Gang

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Wolf Gang
Wolf Gang
фота
Wolf Gang
Жанры

альтэрнатыўны рок
сімфанічны рок

Гады

2009 — дагэтуль

Краіна

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Горад

Сцяг ВялікабрытанііЛондан

Іншыя назвы

Count Fisher and the Seagulls

Мова песень

англійская

Лэйблы

Neon Gold
Atlantic Records

Склад

Макс МакЭлігат
Ласэ Петэрсен
Гэвін Слейтэр
Джэймі Джонс (на час тураў)

Сайт

http://wolf-gang.co.uk/

Wolf Gang — брытанскі рок-гурт, заснаваны ў 2009 годзе Максам МакЭлігатам[1]. З'яўляючыся лід-вакалістам і аўтарам усіх песень, МакЭлігат спрабаваў іграць з рознымі музыкантамі і ў канцы 2009 года спыніўся на цяперашнім складзе гурта:

  • Макс МакЭлігат — вакал, клавішныя, гітара;
  • Ласэ Петэрсен (які раней іграў з калектывам The Rakes) — ударныя;
  • Гэвін Слейтэр —гітара;
  • Джэймс Вуд — бас;
  • Джэймі Джонс (на час тураў) — клавішныя.

Першы і пакуль адзіны альбом Wolf Gang Suego Faults быў выпушчаны ў ліпені 2011 года.

Гісторыя і дэбютны альбом[правіць | правіць зыходнік]

Да сваёй музычнай кар'еры МакЭлігат вучыўся ў Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук, дзе ён вывучаў сацыяльную антрапалогію. Прыняўшы рашэнне ўзяць год адпачынку, каб паспрабаваць сябе ў музыцы, МакЭлігат запісаў альбом Suego Faults, самастойна выканаўшы ўсе інструментальныя і вакальныя партыі. Ён валодае навыкам ігры на фартэпіяна, яго першым музычным інструменце, а таксама на гітары, ударных, клавішных, трубе, глокеншпілі і некаторых іншых інструментах. Трэкі з альбома былі скампанаваны МакЭлігатам і Дэйвам Фрыдманам, прадзюсарам такіх гутоў, як The Flaming Lips, MGMT і Mercury Rev.

У цэлым, альбом быў добра прыняты, атрымаўшы пяць зорак рэйтынгу ад Athrocker[2], 8 з 10 ад NME і 4 з 5 Uncut, The Fly, Evening Standard, Scotland on Sunday, The Scotsman[3].

Гурт таксама заслужыў хвалу ад аўтарытэтных выданняў The Guardian, Spin Magazine, The Fader & Pitchfork[4][5].

У 2012 годзе Wolf Gang апынуліся на 96 месцы ў рэйтынгу GQ «100 Best Things In The World»[6].

Выступленні[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сумесных тураў з Florence and the Machine, шведскай Miike Snow і канадскай Metric Wolf Gang адправіліся ў тур па Вялікабрытаніі, які ўключаў у сябе выступленне ў лонданскім White Heat Club[7]. У верасні 2010 года гурт адправіўся ў свой першы замежны тур, які ўключае выступленне на Parklife Festival у Аўстраліі[8].

У лютым 2011 года Wolf Gang выступілі ў падтрымку The Naked and Famous[9] на прэміі NME Awards і рушылі ўслед за гэтым музычным калектывам у наступны тур па Вялікабрытаніі і па Германіі. Wolf Gang таксама выступілі ў падтрымку індзі-рок гурта Editors 26 сакавіка 2011 года ў Royal Albert Hall у рамках музычнага фестывалю Teenage Cancer Trust[10]. А ў чэрвені таго ж года Wolf Gang падтрымалі The Killers адным са сваіх самых буйных выступленняў на музычным фестывалі Hard Rock Calling, традыцыйна праходзілым у Лонданскім Гайд-парку.

У 2011 годзе група бярэ ўдзел у Arthur’s Day Music Festival у Дубліне. Выступалі разам з Aloe Blacc, Ed Sheeran і Sissor Sisters у Дублінскім Olimpia Theatre. Wolf Gang таксама выступалі на такіх фестывалях, як Rock en Seine, Lowlands (A Campingflight to Lowlands Paradise), V Festival, Glastonbury, T in the Park, Bestival, Pukkelpop і London Calling. (Амстэрдам, лістапад 2011 года). У кастрычніку 2011 года гурт выступае ў якасці хэдлайнера на NME Radar Tour[11]. У снежні 2011 года гурт пачаў еўрапейскі тур[12].

У красавіку 2012 года Wolf Gang удзельнічалі ў фестывалі «Каачэла» у Палм-Спрынгсе[13]. Wolf Gang таксама мелі гонар выступіць на разаграванні ў Coldplay у рамках амерыканскага тура ў падтрымку альбома Mylo Xyloto улетку 2012 года[14]. Паўночнаамерыканскі тур гурта адкрыўся выступленнем 1 кастрычніка ў Лос-Анджэлесе і завяршыўся выступленнем 9 лістапада ў Осціне[15]

Таксама з 28 лістапада па 4 снежня плануецца сумесны з гуртам Keane тур па Вялікабрытаніі, у якім Wolf Gang будзе выступаць у якасці групы на разаграванні[16].

Радыёратацыі[правіць | правіць зыходнік]

Сінгл Lions in Cages упершыню прагучаў 10 кастрычніка 2010 года на BBC Radio 1’s Zane Lowe[17].

Макс МакЭлігат таксама з'яўляўся ў поп-віктарыне Ніка Грымшау на BBC Radio 1[18] і асабіста ўдзельнічаў у агляднай праграме BBC Radio 1[19].

Гурт таксама атрымала ратацыі на такіх брытанскіх радыёстанцыях як Absolute Radio, XFM, BBC 6 Music, BBC Radio 2[20] і BBC Radio 1.

Lions in Cages і Dancing with the Devil былі дададзены ў BBC Radio 1 B List у 2011 годзе, дзе трансляваліся радыёвядучымі Фірнам Котанам[21], Грэгам Джэймсам[22], Скотам Мілсам[23] і Крысам Мойлсам[24].

Lions in Cages выступае ў якасці саўндтрэка да рэкламы General Motors у ЗША, якая на працягу 2012 года транслявалася па тэлебачанні[25], а таксама двойчы выкарыстоўвалася ў папулярным тэлевізійным серыяле Пляткарка. Аднайменны трэк з альбома Suego Faults гучыць у фінальнай сцэне апошняга эпізоду серыяла[26].

Модныя супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Гурт меў супрацоўніцтва з шэрагам модных дамоў, найбольш прыкметнае з якіх — здымка акустычнай версіі песні Back to Back пры падтрымцы Burberry[27], пасля якой, у верасні 2011 года, Wolf Gang была запрошана на Fashion Night Out для акустычнага выступлення[28]. У чэрвені 2011 яны ўдзельнічалі ў канцэрце Summer Live Эмпорыа Армані ў якасці падтрымкі рэпера Plan B[29]. Не так даўно гурт прадставіў адну з калекцый адзежы амерыканскага дызайнера Тома Браўна для Harrods.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютны альбом Wolf Gang быў запісаны выключна Максам МакЭлігатам сумесна з прадзюсарам Дэйвам Фрыдманам. Альбом быў анансаваны ў ліпені 2011 года[30][31]. Па стане на ліпень 2011 года, гурт усё яшчэ ў працэсе працы над другім, яшчэ безназоўным альбомам[32].

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Suego Faults (25 July 2011) — Atlantic Records (96 пазіцыя ў брытанскім чарце)[33]}}</ref>

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Pieces of You» (Neon Gold)[34]
  • «Lions in Cages» (Atlantic Records)[35]
  • «Dancing with the Devil» (Atlantic Records)[35]
  • «The King and All of His Men» (Atlantic Records)[35] #40 у чарце Billboard Alternative Songs
  • «Back to Back» (Atlantic Records) (31 кастрычніка 2011)

Зноскі

  1. New band of the day (англ.) . The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  2. News - Wolf Gang (англ.) . EVERYBODY'S. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  3. Suego Faults by Wolf Gang (англ.) . Any Decent Music?. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  4. Wolf Gang (англ.) . Pitchfork. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  5. Dollars to Pounds: Wolf Gang (англ.) . The FADER. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  6. 95. Wolf Gang (англ.) . GQ. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  7. Lions In Cages (ут). MTV. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  8. Groove Armada and Missy Elliott to headline Parklife! (англ.) . Onion.com.au. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2010. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  9. NME Awards: The Naked And Famous + Wolf Gang + Spark (англ.) . Time Out. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  10. Behind the scenes (англ.) . Teenage Cancer Trust. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  11. Wolf Gang to headline Emerge NME Radar tour (англ.) . NME. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  12. Wolf Gang December European Tour '11.
  13. Wolf Gang at Coachella 2012.
  14. Wolf Gang supporting Coldplay!. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012.
  15. Wolf Gang are coming back to the US!. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012.
  16. Wolf Gang to support on nov/dec dates. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012.
  17. Zane Lowe (англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  18. Wolf Gang plays the pop quiz and Trash Talk comes in Fresh off Stage (англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  19. Review show with Edith Bowman (англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  20. Jo Whiley (англ.) . BBC Radio 2. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  21. Programmes - Fearne Cotton (англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  22. Programmes - Greg James (англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  23. Programmes - Scott Mills, Thursday - Home and Away... in the hairdressers (англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  24. Programmes - The Chris Moyles Show (англ.) . BBC Radio 1. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  25. http://www.youtube.com/watch?v=ZrarouJB_s4 ?2012 GMC Terrain Commercial] (англ.) .
  26. ?Gossip Girl soundtrack Wolf Gang - Lions In Cages? (англ.) .
  27. Back to Back by Wolf Gang, Burberry Acoustic (англ.) .
  28. Fashion's Night Out 2011 (англ.) . Vogue. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  29. EMPORIO ARMANI SUMMER LIVE: WOLF GANG (англ.) . Dazed Digital. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  30. Wolf Gang: Suego Faults – review (англ.) . The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  31. Album Review: Wolf Gang - 'Suego Faults' (англ.) . NME. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  32. Wolf Gang already working on second album (англ.) . NME. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  33. Wolf Gang – Suego Falls (англ.) . Chartstats.com. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.
  34. GOLD 005: WOLF GANG (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012.
  35. 35,0 35,1 35,2 Lions in Cages Video (англ.) . MTV. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 7 кастрычніка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]