WolframAlpha
Wolfram|Alpha — база ведаў і набор вылічальных алгарытмаў (англ. computational knowledge engine). Не з'яўляецца пашуковай сістэмай. Запушчана 15 траўня 2009 года.
Апісанне праекта[правіць]
Аснавальнік праекта Сцівен Вальфрам упэўнены, што зможа перавесці натуральна-моўныя пытанні ў фармат, зразумелы для камп'ютараў, што дазволіць выконваць вылічэнні і пошук праз трыльёны адзінак "Куратараў даных" з выкарыстаннем мільёнаў радкоў алгарытмаў для паказу карыстальніку адказаў.
Нова Співак, адзін з самых вядомых прадпрымальнікаў у тэхналагічнай сферы, выказаў меркаванне, што "Wolfram|Alpha можа быць гэтак жа значным, як і Google".
Wolfram|Alpha не вяртае пералік спасылак, заснаваны на выніках запроса, а вылічае адказ, грунтуючыся на ўласнай базе ведаў, якая ўтрымлівае даныя пра матэматыку, фізіку, астраномію, хімію, біялогію, медыцыну, гісторыю, геаграфію, палітыку, музыку, кінематаграфію, а таксама інфармацыю пра вядомых асоб і інтэрнэт-сайты. Ён можа пераводзіць даныя між рознымі адзінкамі вымярэння, сістэмамі злічэння, падбіраць агульную формулу паслядоўнасці, знаходзіць магчымыя замкнутыя формы для прыблізных дробных лікаў, лічыць сумы, ліміты, інтэгралы, рашаць ураўненні і сістэмы ўраўненняў, выконваць аперацыі з матрыцамі, вызначаць уласцівасці лікаў і геаметрычных фігур.
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
