World of Tanks
| World of Tanks | |
|---|---|
| Распрацоўшчык | |
| Выдавец | |
| Дата анонсу | |
| Даты выпуску |
|
| Версія | |
| Жанры | MMO-экшэн, аркадны танкавы сімулятар |
| Платформа | ПК (Microsoft Windows) |
| Гульнявы рухавічок | BigWorld Technology[5] |
| Рэжым гульні | Мультыплэер |
| Носьбіт | Лічбавая дыстрыбуцыя, 1 DVD |
| Сістэмныя патрабаванні |
Мінімальныя: CPU 2.2ГГц, RAM 1,5 ГБ, Video GeForce 6800GT 256, HDD 3,5 ГБ, хуткасць злучэння: 128 Kbps.
Сярэднія: CPU 3ГГц, RAM 2 ГБ, Video GeForce 8600GT 512 MB, HDD 3,5 ГБ, Хуткасць злучэння: 128 Kbps. Аптымальныя: CPU 2 Core 3ГГц, RAM 4 ГБ, Video GeForce 9800 512 MB, HDD 3,5 ГБ, Хуткасць злучэння: 1024 Kbps. |
| Кіраванне | Клавіятура, мыш |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
World of Tanks (бел.: Свет танкаў) — камп'ютарная гульня, кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня ў рэальным часе ў жанры аркаднага танкавага сімулятара ў гістарычным сетынгу Другой сусветнай вайны, распрацаваная беларускай студыяй Wargaming.net. Распрацоўшчыкамі гульня пазіцыянуецца як MMO-экшэн з элементамі ролевай гульні, шутара і стратэгіі.[6] Канцэпцыя «World of Tanks» грунтуецца на камандных танкавых бітвах у рэжыме PvP. Анлайн-рэліз рускай версіі гульні адбыўся 12 жніўня 2010 года. Анлайн-рэліз World of Tanks на тэрыторыях Еўропы і Паўночнай Амерыкі адбыўся 12 красавіка 2011 года.[7]
Гульня грунтуецца на схеме Free2Play; самі распрацоўшчыкі дэкларуюць толькі бясплатную спампоўку кліента і бясплатны ўваход у гульню.[6] Для амерыканскіх, кітайскіх і еўрапейскіх ігракоў працуюць асобныя серверы[8]. Распрацоўкай гульні — праграмаваннем, гульнявым працэсам, дызайнам і стварэннем гульнявых мадэляў — займалася звыш 300 чалавек у Беларусі, пераважна выпускнікі БДУІР, БДУ і Беларускай акадэміі мастацтваў. Супрацоўнікі з Амерыкі, Кітая ды Еўропы ажыцяўлялі прасоўванне, рэкламу і тэхпадтрымку[9]. У лютым 2012 г. колькасьць гульцоў перасягнула 18 мільёнаў[10], з якіх 250 тыс. былі з Беларусі[11].
Гл. таксама [правіць]
Зноскі [правіць]
- ↑ Анлайнавая гульня «Свет танкаў» ужо ў продажы. Новый Диск. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2012. Праверана 7 сакавіка 2011.
- ↑ World of Tanks Announced in China (англ.) . WorldOfTanks.com (2010-10-08). Праверана 7 сакавіка 2011.
- ↑ wot.kongzhong.com (кіт.) . Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2012. Праверана 7 сакавіка 2011.
- ↑ World of Tanks: The Time Has Come! (англ.) . WorldOfTanks.com (2011-04-12). Праверана 12 красавіка 2011.
- ↑ Games powered by BigWorld Technology (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 7 сакавіка 2011.
- ↑ 6,0 6,1 Апісанне гульні. WorldOfTanks.ru. Праверана 8 сакавіка 2011.
- ↑ World of Tanks released. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2012.
- ↑ «Свет танкаў» трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Беларуская камп'ютарная гульня збірае ашаламляльную колькасць геймераў — Белтэлерадыёкампанія.
- ↑ Ганна Гарустовіч Кароль Іарданіі падсеў на беларускія танчыкі — Звязда.
- ↑ Вячаслаў Будкевіч У Годна пройдзе адкрыты Кубак Беларусі па кібэрспорце — БелаПАН.
- ↑ Алесь Пілецкі Брэд Піт ганяе на танку па беларускіх вёсках — Еўрапейскае радыё для Беларусі.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйныя сайты
- Афіцыйны рускамоўны сайт гульні (руск.)
- Афіцыйны паўночнаамерыканскі сайт гульні (англ.)
- Афіцыйны еўрапейскі сайт гульні (англ.) (ісп.) (ням.) (фр.) (польск.)
- Афіцыйны паўднёва-ўсходнеазіяцкі сайт гульні (англ.) (тайск.)
- Афіцыйны кітайскі сайт гульні (кіт.)
- Афіцыйны сайт распрацоўшчыкаў Wargaming.net
- Агляды, блогі, рэцэнзіі