Іаган Генрых Песталоці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Генрых Песталоці
ням.: Johann Heinrich Pestalozzi
Дата нараджэння 12 студзеня 1746(1746-01-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1827(1827-02-17)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Anna Pestalozzi-Schulthess[d]
Род дзейнасці педагог
Навуковая сфера педагогіка
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Алан Кардэк, Фрыдрых Фробель, Louis-Vincent Tardent[d] і Петэр Кайзер[4]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іаган Генрых Песталоці[5] (ням.: Johann Heinrich Pestalozzi, 12 студзеня 1746, Цюрых, Швейцарыя — 17 лютага 1827, Бруг) — швейцарскі педагог, адзін з заснавальнікаў дыдактыкі пачатковага навучання.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў 2 курсы калегіума Каралінум. Захапіўшыся педагагічнымі ідэямі выдатных мысліцеляў сучаснасці, ва ўласным маёнтку Нойгоф арганізаваў 1774—80 «Установу для бедных», тут ён наважыўся рэалізаваць ідэю аб усебаковым і гарманічным развіцці чалавека. У 1798—99 узначальваў прытулак для сірот у Станцы, у 1800—04 — інстытуты ў Бургдорфе і ў 1805—25 у Івердоне.

Аўтар шматлікіх педагагічных і літаратурных твораў, у т.л. «Лінгард і Гертруда» (1781—87), «Як Гертруда вучыць сваіх дзяцей» (1801), «Пісьмо да сябра пра знаходжанне ў Станцы» (1799), трактата «Лебядзіная песня» (1826) і інш.

Канцэпцыя навучання і выхавання[правіць | правіць зыходнік]

У сваім светапоглядзе спалучаў ідэі французскіх асветнікаў, у асноўным Ж.-Ж. Русо, з тэорыямі нямецкіх філосафаў Г. Лейбніца, І. Канта, І. Г. Фіхтэ і інш. Яго тэорыя выхавання была заснавана на перакананні, што «чалавек можа наблізіцца да дасканаласці толькі шляхам гарманічнага развіцця ўсіх яго здольнасцей».

Паводле Песталоці, выхаванне павінна быць прыродазгодным (улічваць прыроду дзіцяці і закладзеныя ў ім задаткі). Для ажыццяўлення гэтай мэты неабходна адшукаць такі метад і форму выхавання, «у якой развіццё чалавецтва вызначаецца сутнасцю самой прыроды», супадае з натуральным імкненнем дзіцяці да ўсебаковай дзейнасці. Гэтую форму ён бачыў у сістэме элементарнай асветы, якая б арганічна злучала разумовае, маральнае, фізічнае і працоўнае выхаванне.

Важнай задачай выхавання лічыў развіццё ў дзяцей высокіх маральных пачуццяў, фарміраванне маральнай свядомасці і перакананняў. Навучанне імкнуўся будаваць на псіхалагічнай аснове (пачуццёвым пазнанні), выкладаў ідэю развіццёвага навучання (К. Ушынскі назваў яе «вялікім адкрыццём Песталоці»). Сфармуляваў дыдактычныя прынцыпы паслядоўнасці ў навучанні, адстойваў прынцып сістэматычнасці, вялікае значэнне надаваў нагляднасці. Прыхільнік злучэння навучання і працоўнай актыўнасці.

Сваё вучэнне ён супрацьпастаўляў той ганарыстай «псеўданавуковай балбатні» афіцыйнай педагогікі, якая дэфармавала свядомасць дзяцей, пазбаўляючы іх магчымасці выявіць свае здольнасці. Сапраўдны дэмакрат, ён адмяжоўваўся ад такой «навукі»: «Я не жадаў і не жадаю вучыць свет ніякаму мастацтву і ніякай навуцы, я іх не ведаю; але я жадаў і жадаю паўсюдна палегчыць народу вывучэнне азоў усіх мастацтваў і навук, а закінутым усімі і асуджаным на здзічэнне здольнасцям бедных і слабых жадаю адкрыць подступы да мастацтва, якія з'яўляюцца подступамі да чалавечнасці». Яго ідэі паўплывалі на развіццё дыдактыкі і педагогікі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Споведзь»,
  2. «Вольны час пустэльніка» (1780),
  3. «Лінгард і Гертруда» (1781-87),
  4. «Пісьмо да сябра пра знаходжанне ў Станцы» (1799),
  5. «Як Гертруда вучыць сваіх дзяцей» (1801),
  6. «Памятная запіска аб семінарыі ў кантоне Во» (1806),
  7. «Лебядзіная песня» (1826).

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Памятны медаль Песталоці
  • У гонар Песталоці названая Дзіцячая вёска Песталоці (Троген, Швейцарыя).
  • Да 100-годдзя з дня смерці Песталоці Фрыдрыхам-Вільгельмам Хернляйнам быў створаны памятны медаль.

Зноскі

  1. а б Johann Heinrich Pestalozzi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Johann Heinrich Pestalozzi // Theaterlexikon der Schweiz / Hrsg.: A. Kotte Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Песталоцци Иоганн Генрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. https://historisches-lexikon.li/Kaiser,_Peter Праверана 2 красавіка 2023.
  5. Напісанне імя і прозвішча Іаган Генрых Песталоці ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.329.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]